Грамадства44

Дэпутат: Грамадзянам трэба накіроўваць звароты па адрасе, а не ва ўсе інстанцыі

Грамадзянам трэба накіроўваць свае звароты па канкрэтным адрасе, а не ва ўсе інстанцыі, заявіў сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Дудкін.

Паводле яго слоў, як папяровыя, так і электронныя звароты грамадзян з'яўляюцца эфектыўнай формай сувязі паміж чыноўнікамі і простымі людзьмі, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і на звароты неабходна своечасова рэагаваць. Аднак часта грамадзяне злоўжываюць асаблівасцямі беларускага заканадаўства для больш хуткага вырашэння сваіх праблем і звяртаюцца да парламентарыяў з самымі нязначнымі бытавымі праблемамі, абмінаючы астатнія інстанцыі. «У выніку дэпутаты выступаюць у якасці першага звяна, але гэта не заўсёды правільна», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым дэпутат заўважыў: «Звароты павінны падлягаць да разгляду ў кампетэнцыі канкрэтнага чалавека. Цяпер мы абавязаны адказваць на ўсе звароты без выключэння, але многія з іх маюць у большай ступені кансультацыйны характар. А іншыя звароты і зусім не маюць адносін да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў». На думку дэпутата, у сувязі з гэтым неабходна павышаць прававую дасведчанасць насельніцтва, каб звароты накіроўваліся па канкрэтным адрасе.

У якасці прыкладу Сяргей Дудкін прывёў зварот, які паступіў да яго, аб няхватцы лавачак у парках Віцебска. Былі і іншыя займальныя выпадкі, адзін з якіх датычыўся рамонту пральнай машыны ў жылой кватэры.

«Аднак змяненнямі і дапаўненнямі, якія прыняты ўжо ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні і рыхтуюцца да разгляду ў другім, плануецца вызначыць змест расходаў, што могуць быць спагнаны з заяўнікаў пры накіраванні сістэматычна неабгрунтаваных зваротаў. У маёй практыцы быў выпадак, калі ад адной і той ж заяўніцы прыйшло шэсць зваротаў, якія з'яўляюцца нават не зваротамі, а скаргамі. Я накіроўваў запыты ў Мінюст і гаварыў аб гэтым у Авальнай зале, але перапіску з заяўніцай спыніць, хутчэй за ўсё, давядзецца. Нічога новага я па яе справе дадаць, на жаль, не магу і ў якасці дэпутата зрабіў усё, што мог», — запэўніў ён.

Бывае, што звароты накіроўваюцца ў парламент шмат гадоў запар, нягледзячы на тое што ўжо змяніўся дэпутацкі корпус і заяўнікі нязменна атрымліваюць адказы, прычым аргументаваныя, адзначыў Сяргей Дудкін. «Зразумела, ёсць шмат пытанняў, якія патрабуюць неадкладнага рэагавання, напрыклад, яны датычацца капітальных рамонтаў дамоў. Часам да мяне нават прыходзяць са «скандаламі», калі скардзяцца на суседзяў, якія пастаянна сварацца. І ні адзін зварот з майго боку не застаўся незаўважаным. Дзе магу, дапамагаю, але, вядома, не ўсе пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі парламентарыяў. Мы не можам паўплываць на рашэнне суда, дэпутаты могуць толькі хадайнічаць, што часта і робім», — расказаў ён.

На восеньскай сесіі беларускія дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект, які прадугледжвае ўнясенне паправак у закон Беларусі аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Праектам дакумента, у прыватнасці, прапануецца ўдакладніць паняцце «паўторны зварот», замацаваць правы арганізацый і ІП, якія разглядаюць звароты, надзяліць работнікаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, правам адмовіць у запісе на прыём і ў асабістым прыёме ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках. Таксама законапраектам плануецца вызначыць змест расходаў, якія могуць быць спагнаны з заяўнікаў пры накіраванні сістэматычна неабгрунтаваных зваротаў.

Акрамя таго, прапануецца істотна змяніць парадак разгляду электронных зваротаў. Плануюцца і іншыя новаўвядзенні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 3

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне3

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 3

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць