Улада1313

Мінабароны: У беларускай арміі не глядзяць тэлебачанне «ЛНР», там глядзяць толькі «Панараму»

Міністэрства абароны Беларусі абвяргае заявы пра тое, што салдат у войску прымушаюць глядзець тэлебачаньне «ЛНР» і расейскія тэлеканалы.

У апублікаваным учора артыкуле рэзэрвіст Зьміцер Канявец, які праходзіў вайсковыя зборы ў канцы 2014 году, распавядае, што салдат падчас палітінфармацыі змушалі глядзець расейскія каналы і тэлебачаньне «ЛНР». Афіцэры пры гэтым дазвалялі сабе антыўкраінскія выказваньні.

Начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімер Макараў заявіў Радыё Свабода, што артыкул «Нашай Нівы» — «чарговая правакацыя».

«Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў артыкуле, абсалютна не адпавядае рэчаіснасьці. Вайскоўцаў беларускай арміі паводле азначэньня ня могуць і не прымушаюць глядзець тэлебачаньне ЛНР. Гэта немагчыма, па-першае, таму, што ў беларускай арміі рэалізуецца ідэалёгія беларускай дзяржавы і ў распарадак дня ўключаны прагляд толькі беларускіх тэлеканалаў, у прыватнасьці, праграмы «Панарама». Ня кажучы ўжо пра адсутнасьць тэхнічнай магчымасьці прыёму там тэлебачаньня ЛНР або чагосьці падобнага», — адзначыў Макараў.

Ён заявіў, што не адпавядаюць рэчаіснасьці і іншыя тэзы артыкула — напрыклад, пра тое, што салдаты ў арміі саромеюцца размаўляць на беларускай мове, бо кажуць, што «на беларускай размаўляюць толькі сьвядомыя і адмарозкі». «Гэта ўсё хлусьня і правакацыя», — заявіў Макараў.

Ён паведаміў, што цяпер Мінабароны праводзіць праверку наконт таго, ці сапраўды служыў Зьміцер Канявец у войску, але пакуль пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Адказваючы на пытаньне, ці існуюць нейкія зацьверджаныя кіраўніцтвам падыходы да размовы з салдатамі наконт падзеяў ва Ўкраіне, Макараў падкрэсьліў, што гэтыя падыходы цалкам адпавядаюць афіцыйнай пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі.

«Ёсьць афіцыйная пазыцыя кіраўніка беларускай дзяржавы, якая цудоўна выкладзена ў шматлікіх публікацыях — гэта і ёсьць тое, што можна казаць (салдатам). Яшчэ раз падкрэсьліваю: мы рэалізуем ідэалёгію беларускай дзяржавы, ідэалёгію і палітыку кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», — заявіў ён.

* * *

Ад Рэдакцыі

Дадзены артыкул даслаў чытач. Матэрыял вылучаецца грунтоўнасцю, і няма падставаў яму не давяраць. Думаецца, сп.Макараў проста не зразумеў, што гаворка ідзе пра сюжэты, знятыя баевікамі «ЛНР», і паказаныя на расійскіх каналах. А чаму салдатам даюць — змушаюць! — глядзець расійскія каналы — гэта, сапраўды, вялікае пытанне. І няправільна, спадару Макараў, адразу ў лоб казаць, што гэтага няма. Разбярыцеся спачатку, праверце.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць