Музыка11

Vuraj прадставіў містычны кліп «Сасна пахілілася» ВІДЭА

Песня ўвайшла ў альбом «Раёк», што быў прызнаны найлепшым фольк-альбомам года па версіі Experty.by.

Кліп падобны хутчэй да кароткаметражнага музычнага фільма. Рэжысёрам кліпа-фільма выступіў Арцём Лобач.

«Можна было б абраць іншую песню, больш хітовую, аднак «Сасна» цікавейшая, і на выхадзе ўдалося нешта большае за проста музычнае відэа. У нас была выдатная каманда — акторы, масоўка — усе, хто спрычыніўся да здымак», — распавёў лідар гурта Сяргей Доўгушаў.

Кліп здымаўся на Гродзеншчыне ў натуральных умовах. Гурт страціў асвятленне, зламалася дым-машына — прыйшлося выкарыстоўваць натуральнае святло і разводзіць вогнішчы. Да прэзентацыі сам гурт не ведаў канчатковага сюжэту відэа.

Альбом «Раёк», у які ўваходзіць «Сасна пахілілася», быў прызнаны «Найлепшым фолк-альбомам» на прэміі Experty.by. Пераможцу намінацыі вызначылі датэрмінова — па словах аднаго са штатных экспертаў Сяргея Будкіна, канкурэнтаў «Вураю» проста не знайшлося.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам зноў пачало смярдзець2

«Такога ад Паўла я не чакаў». Як прайшла прэзентацыя самай асабістай кнігі Севярынца ў Вільні5

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць