Улада66

Лукашэнка — Пуціну: Маем магчымасць фармалізаваць усе нашы размовы, прыняўшы канкрэтныя рашэнні

Кіраўнікі Беларусі і Расіі на сустрэчы ў Маскве абмяркоўваюць перспектывы развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва

ria.ru

Кіраўнікі Беларусі і Расіі на двухбаковай сустрэчы ў Маскве, якая папярэднічае пасяджэнню Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, абмяркоўваюць перспектывы развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што перспектывы супрацоўніцтва неаднаразова абмяркоўваліся не толькі ў двухбаковым фармаце, але і на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя пытанні падымаліся і на нядаўняй сустрэчы ў Сочы, дзе закраналася у тым ліку ўкраінская праблематыка.

«Тады вамі з Парашэнкам было прынята рашэнне аб сустрэчы ў Мінску «нармандскай чацвёркі».

Многія язвілі, жартавалі. Але сёння ўсё перакананыя ў тым, што гэтая сустрэча была патрэбна, прынятыя рашэнні рэалізуюцца», — сказаў беларускі лідар.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у СМІ з'явілася інфармацыя, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі.

«Гэта значыць, пачынаецца прапрацоўка Канстытуцыі — тое, пра што вы гаварылі ў Сочы. У рамках гэтага працэсу можна вырашыць усе пытанні. Гэта велізарны прарыў», — мяркуе кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы маем магчымасць фармалізаваць ўсе нашы размовы, прыняўшы канкрэтныя рашэнні. Час няпросты ва ўсім свеце. Думаю, мы з вамі прымем гэтыя рашэнні», — сказаў Лукашэнка, кажучы аб маючым адбыцца пасяджэнні ВДС.

У сваю чаргу Пуцін таксама падкрэсліў рэгулярны характар сустрэч з кіраўніком Беларусі.

«На гэты раз мы сабраліся, каб пагаварыць па адным з ключавых пытанняў нашага ўзаемадзеяння — будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Шмат што зроблена за папярэднія гады. Адно не падмяняе іншае, маю на ўвазе стварэнне агульнага рынку разам з Казахстанам. Але ў Саюзнай дзяржаве ў нас ёсць свае задачы, якія мы вырашаем. І гэта аб'яднанне з'яўляецца больш прасунутым, асабліва калі паглядзець на пытанні сацыяльнага характару і тое, як мы іх вырашаем ў інтарэсах нашых грамадзян», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць