Навука і тэхналогіі11

Класічная гульня Tomb Raider выйшла для Android

Першая і другая частка гульні таксама ёсць для iOS.

З пачаткам прыгод Лары Крофт цяпер можна пазнаёміцца і на смартфонах ды планшэтах на Android. Поўная Android-версія гульні каштуе 1,22 даляры.

У мабільную версію Tomb Raider уключаныя ўсе арыгінальныя ўзроўні і два дадатковых, што выйшлі ў перавыданні 1998 года.

Гульні Tomb Raider і Tomb Raider II таксама даступныя для iOS.

Згаданыя гульні падтрымліваюць кіраванне з тачскрыну і геймпады накшталт MOGA Ace Power ды Logitech PowerShell.

Арыгінальная Tomb Raider выйшла ў 1996 годзе для камп’ютараў і кансоляў Sega Saturn і PlayStation. Яна ёсць адной з першых гульняў у жанры шутара ад трэцяй асобы, адна з першых гульняў цалкам у 3D. Галоўная гераіня гульні мела шырокую папулярнасць. Па матывах Tomb Raider было знята два фільмы, ролю Лары Крофт у іх выканала Анджаліна Джалі.

Пасля некалькіх першых удалых гульняў папулярнасць серыі пайшла на спад. Але серыя адрадзілася з уладым перазапускам Tomb Raider 2013 года.

***

На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: Heroes of Might and Magic III, некалькі гульняў серыі Final Fantasy,Worms, Carmageddon, Baldur's Gate, Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas) ды многія іншыя.

З дапамогай праграм-эмулятараў можна запусціць практычна ўсе гульні для кансоляў да пятага пакалення (да першай Sony Playstation).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць