Свет8787

Акупаваць Беларусь у бліжэйшыя год-два заклікае сайт расейскіх шавіністаў 

Расія мусіць «вярнуць, як мінімум Украіну і Беларусь» у бліжэйшы час, бо менавіта зараз склаліся для гэтага спрыяльныя ўмовы, якіх хутка ўжо не будзе, піша галоўны рэдактар самага вялікага і папулярнага сайта расейскіх шавіністаў «Спутник и Погром» Ягор Прасвірнін.

Ілюстрацыя аднаго з матэрыялаў на сайце «Спутник и Погром».

«Год, максімум два — усё, што засталося для кідка, далей дзесяцігоддзе эканамічнага хаосу, адчайных рэформаў, палітычнай барацьбы, можа быць, нават грамадзянскай вайны», — адзначае Прасвірнін, чый сайт друкуе рэзка антыбеларускія і антыўкраінскія артыкулы.

Па ягонай логіцы, у гэтых абставінах Расія павінна скарыстацца гэтым апошнім на бліжэйшы час шанцам, каб акупаваць Украіну і Беларусь.

«Вы ніколі не думалі, што Расія зараз — адзіная буйная краіна свету, якой выгадная вайна?… Цяпер мы — каралі на гары, адзіная буйная краіна, якая мае і магчымасці, і прычыны ваяваць разам з разбалансаванасцю нашых асноўных праціўнікаў, якія занятыя іншымі справамі», — піша Прасвірнін, які таксама фінансава падтрымлівае расійскіх баевікоў, што ваююць супраць Украіны.

ЗША, на ягоны погляд, скаваныя канфліктамі на Бліжнім Усходзе, а таксама вымушаныя рыхтаваць адказ на падвышэнне сілаў Кітаю. Еўрасаюз увогуле не мае баяздольных войскаў і не хоча ваяваць. Кітаю, Турцыі, Ірану — не да Расіі.

А вось РФ, як лічыць Прасвірнін, мае і досвед вайны, і сучасныя ўзбраенні — але іх трэба выкарыстаць ужо зараз, бо хуткі эканамічны крызіс можа хутка зваліць Маскву з піка ваеннай моцы. Але трэба дзейнічаць ужо зараз, заклікае ён.

«Раней у нас не было арміі… Потым не будзе эканомікі… Не трэба забывацца і пра Украіну: як вы можаце бачыць, там замест чаканага развалу працягваецца кансалідацыі ўлады, ідуць пастаўкі зброі і хуткае навучанне украінскай арміі, і ў цэлым украінская баяздольнасць расце хуткімі тэмпамі», — дадае аўтар.

Ён параўноўвае сітуацыю 2015 года з сітуацыяй 1975, калі, на ягоны погляд, ЗША толькі выйшлі з цяжкай вайны ў В'етнаме, былі стомленыя вайной, дзейнічаў непапулярны прэзідэнт Джэральд Форд.

«Падчас усёй Халоднай вайны гэта быў адзіны момант, калі савецкая атака магла спрацаваць… Савецкі Саюз гэтай магчымасцю не скарыстаўся — і разваліўся», — піша Прасвірнін.

Раней сайт Прасвірніна пісаў пра «штучнасць» беларускай мовы, здзекаваўся з беларускага народу, гісторыі і культуры, пагражаў Беларусі і асабіста Аляксандру Лукашэнку «з'яўленнем народных рэспублік на ўсходзе (а потым, магчыма, і на захадзе) сённяшняй РБ».

«Я толькі прапаную зразумець, што апошні раз такое акно магчымасцяў было ў 1975 годзе. Сорак год таму. Наступны раз сур'ёзна мы такія размовы зможам весці ў 2055 годзе, прычым дзяржава будзе называцца інакш», — заключае ён.

Якім чынам канапны «генерал» збіраецца правесці падобную аперацыю, колькі войскаў спатрэбіцца, каб кантраляваць вялізныя тэрыторыі Украіны і Беларусі, якім чынам такая агрэсія ўратуе РФ ад эканамічнага крызісу — на гэтыя пытанні адказаў Прасвірнін не дае.

Аднак на наш погляд, артыкул ярка сведчыць пра стаўленне да суседзяў і мілітарысцкую істэрыю як мінімум сярод заўважнай часткі адэптаў «рускага свету».

Раней пра тое, што Расіі трэба рыхтавацца да вялікай вайны, і пра вяртанне ў межы «як мінімум» 1939 года пісаў афіцэр ФСБ і былы камандуючы баевікамі «ДНР» Ігар Гіркін-Стралкоў, кумір вялікай часткі расейскіх шавіністаў. 

«Трэба рыхтавацца да вялікай вайны… А ужо зараз — трэба цалкам разбіць украў, пакуль яны не гатовыя да поўнамаштабнага ўдару. Вясной будзе позна», — пісаў Гіркін у канцы 2014 года. 

У Беларусі пэўныя прарасейскія арганізацыі, у тым ліку «казацкія», перадавалі дапамогу «Руху Наваросія», які ўзначальвае Гіркін. 

Каментары87

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося26

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць