Меркаванні4747

Заснавальнік партала litkritika.by: Я б і краіну перайменаваў, бо слова «Русь» сябе дыскрэдытавала

Аляксандр Новікаў, заснавальнік партала litkritika.by, шмат крыві сапсаваў беларускім пісьменнікам. Ваяваў з «нацыяналістамі», вінаваціў у графаманстве нават Бураўкіна з Барадуліным. Як жа мы былі здзіўленыя, калі пабачылі на інтэрнэт-старонцы гэтага крытыка… рэзкую крытыку Пуціна і паводзін Расіі ва Украіне! Вось што распавёў «Нашай Ніве» сам Новікаў.

Апазіцыянеры і рэвалюцыянеры

Я — патрыёт. З дзяржавай я ніколі не ваяваў, і ўвогуле не падзяляю краіну, Радзіму і дзяржаву. Для мяне гэта ўсё адно. Я за моцную і незалежную Беларусь. А нашая апазіцыя — гэта рэвалюцыянеры. Апазіцыянер павінен быць у апазіцыі да ўлады, фінансавацца мясцовым насельніцтвам ці бізнэсоўцамі. А нашыя толькі дэкларуюць: «Далоў Лукашэнку!». Палова жыве за мяжой, фінансуецца адтуль жа.

Цяпер жа нармальная апазіцыя толькі пачынае з’яўляцца. І адбываецца гэта з-за таго, што робіць Расія. Той жа Лобаў, які кажа, што лепш з Лукашэнкам, чым з Пуціным, — малады, разумны хлопец. Мы фактычна каралеўства, я прызнаю, улада — у руках аднаго чалавека. Але чыноўнікі робяць свае справы. Я, праўда, лічу, што атачэнне прэзідэнта не дае ўсёй інфармацыі прасочвацца да яго. Той жа ўказ, скіраваны на іпэшнікаў, ён жа працуе супраць Лукашэнкі. Я лічу, гэта не яго ідэя — гэта Кабякоў і Пракаповіч.

Мовафілы і беларусізацыя

Мовафілы — гэта тыя, хто любіць мову напаказ. Калі Уладзімір Ліпскі кажа: «Я вымаўляю «Беларусь» і плачу!», то гэта нармальна? Хіба ён сапраўды плача? Да людзей, якія шчыра размаўляюць на беларускай, я стаўлюся нармальна. Больш за тое, я падтрымліваю распаўсюджванне беларускай мовы. Я лічу, што трэба быць нацыяй і ісці да адной дзяржаўнай мовы. І трэба, каб прынялі праграму на дзяржаўным узроўні аб тым, што справаводства ўсё пераходзіць на беларускую мову.

Так, можна даць людзям пэўны тэрмін, каб яны яе вывучылі, напрыклад, гадоў 5. А потым проста не браць на дзяржаўную працу тых, хто не ведае беларускай. Усё афіцыйнае жыццё павінна ісці па-беларуску, нават тэлебачанне трэба перавесці пераважна на беларускую мову.

Я б, шчыра кажучы, і краіну перайменаваў, бо я супраць слова «Русь». Русь сёння сабе дастаткова скампраметавала. Няхай бы назвалі неяк інакш, ды хоць «Шклоўскае каралеўства»…

Майдан актывізавалі расейскія спецслужбы

Я ведаю жыццё ва Украіне. І калі пачаўся Майдан, я зразумеў, што людзей проста давялі. Майдан зрабіў не Захад, а фактычна сам Януковіч. А актывізавалі расейскія спецслужбы, калі пачалі забіваць людзей. Сёння не звяртаць увагі на Украіну нельга. І я не разумею засілля расейскай прапаганды. Казакі, іншыя чарнасоценцы цяпер актывізуюцца. Куды глядзяць спецслужбы? Я згодзен, калі Расію параўноўваюць з гітлераўскай Германіяй. Гэта так.

Cёння сітуацыя з Украінай дакладна паказала, што такое Расія, і якія людзі там жывуць, і якія людзі кіруюць. Крэмль гвалціў краіну яшчэ ў савецкія часы і працягвае рабіць гэта і цяпер. І дзіўна, але шмат каму гэта падабаецца. І не трэба казаць, што раней мы жылі ў брацкай згодзе, не. Успомніце хаця б бясконцыя «газавыя войны». І сёння Расія паціху захоплівае нас, хаця б эканамічна.

Лукашэнка ўсё ведае, і ён лавіруе. Ён ведае і пра тое, што большасць у Беларусі падтрымлівае Расію, і ўсё астатняе. Але ён не можа рэзка парваць з Пуціным і павярнуцца на Захад. Сёння вельмі небяспечная сітуацыя, трэба паводзіць сябе разумна, што і робіць Лукашэнка.

Трэба падзякаваць прэзідэнту, што ён не падтрымаў анексію Крыма, не прызнаў незалежнасць Абхазіі.

Трэба цвяроза глядзець на сітуацыю, а не імкнуцца звяргаць кіраўніка Беларусі. Бо калі не Лукашэнка, то хто? Я не ведаю.

***

Аляксандр Новікаў нарадзіўся ў 1951 у Гомелі. Удзельнік афганскіх падзей: 1986—1988, дарадца. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: матэматык (1978); псіхолаг, практычны псіхолаг (1999). Больш за дзесяць гадоў — памочнік даверанай асобы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, члена савета рэспублікі (1998—2008). Працяглы перыяд вёў прыватную псіхалагічную практыку. Публікаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Белая вежа». Аўтар і кіраўнік беларускага літаратурнага партала «ЛітКрытыка.by».

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй8

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

«Цімберлэйк, схадзі пакуры!» Хто з вядомых беларусаў прыйшоў на канцэрт Каржа34

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны6

У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай7

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч2

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць