Меркаванні

Чарняўская пра скульптуру ў Быхаве: Людзі сцябуцца з гэтай пачвары, і правільна робяць, а ў мяне на гэта няма сіл

Вядомы культуролаг у сваім фэйсбуку пракаментавала сітуацыю вакол скульптуры жанчыны ў Быхаве, якая выклікала скандал і прыцягнула шмат увагі. «Мы прызвычаіліся задавальняцца тым, што «людзі ж стараліся», тым, што «чалавек жа добры, бясплатна працаваў», — кажа Юлія Чарняўская.

«Я толькі што прачытала допіс пра скульптара, які стварыў гэта. Нейкая добрая жанчына распавяла свету пра тое, што гэта вельмі добры чалавек. (Памяць падкінула: «не п’е — не курыць».) Пра тое, што ён стварыў гэты твор бясплатна, з любові да роднага горада, і толькі на матэрыялы яму выдзелілі грошы з бюджэту. Што ён вельмі стараўся…

Яна дакарае насмешнікаў, гэтая добрая душа.

Ведаеце, магчыма, так яно і ёсць.

Я ўсё жыццё бачу вось такіх добрых беларусаў. Без іроніі кажу. Яны, напрыклад, апладзіруюць стоячы любому ганебнаму спектаклю, любому бяздарнаму канцэрту. Ну як жа, людзі ж гралі, стараліся. Значыць, трэба стоячы.

А тое, што гледачы і слухачы павінны ўставаць толькі тады, калі створана нешта выключнае, каб ушанаваць гэтае выключнае, — ім і ў галаву не прыходзіць. (Калісьці, дарэчы, гледачы гэта ведалі. Але паспяхова забыліся.)

Яны ходзяць на дрэнныя выставы і хваляць дрэнныя карціны не абавязкова таму, што не разумеюць бяздарнасці аўтараў. Не. Проста зыходзяць з таго, што на бязрыб’і і рак рыба. Асабліва цяпер, калі большасць талентаў — у падполлі, без магчымасці публікавацца і выстаўляцца. Або ў эміграцыі.

Значыць, выбірай з таго, што даюць, а даюць вось гэта. Што ж, будзем, значыць, выбіраць з таго, што дазволена.

Ну так, цяпер проста такі час, квінтэсенцыя. Але і раней усё было больш-менш гэтак жа. Мы прызвычаіліся задавальняцца тым, што «людзі ж стараліся», тым, што «чалавек жа добры, бясплатна працаваў». Мы размылі, бязглузда размылі паняцці таленавітага і бяздарнага. Мы згубілі густ і, дарэчы, не толькі эстэтычны. Бо ў нечым этыка і эстэтыка сыходзяцца.

І вось гэтая заспакоенасць на бяздарным — цяжкі сімптом не толькі ў мастацтве, але і ў жыцці.

Людзі сцябуцца з гэтай «пачвары», і правільна робяць, а ў мяне на гэта няма сіл, бо я заўсёды ненавідзела гэта — сам гэты «светлы падыход» з «праменьчыкамі дабра». За ім няма нічога, акрамя разбурэння чалавечага свету. Бо культура, скажу вам па сакрэце, — гэта нішто іншае, як чалавечае ў чалавеку.

А скульптар, магчыма, і сапраўды добры і прыстойны чалавек. Але добры чалавек — гэта не прафесія», — напісала Юлія Чарняўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць