Меркаванні2626

Зміцер Дашкевіч: Верны ў малым і ў вялікім верны

Я недзе прачытаў: «Клопатам аб уласнай сям’і можна апраўдаць любое злачынства».

І яно так: лупіць цябе міліцыянт у камеры, а на заўтра на прадоле апраўдваецца «Ты ж не будзеш маіх дзяцей карміць». Калі ж такую філасофію спраектаваць на ўсю краіну, можна было б сказаць і такім чынам: «Клопатам аб незалежнасці можна апраўдаць любое злачынства». І мы ўжо трэці дзясятак год назіраем, як клопатам аб народзе апраўдваецца любое зладзейства. Але апошнім часам да гэтай філасофіі жыцця далучыліся і прадстаўнікі апазіцыі. Вось днямі нават і сябар мой, з якім мы паралельна маталі пару год, падтрымаў канцэпцыю «калі ў імя незалежнасці, дык і з чортам лысым».

Ніхто не спрачаецца: незалежнасць і самывызначэнне нацыяў – гэта тая святая свабода, якую ад стварэння свету даў кожнаму чалавеку і кожнаму народу Госпад. Любая ідэя, якая пасягае на права выбару асобы ці народа – гэта выразна бесаўская ідэя. Такім чынам, бараніць свабоду і незалежнасць – гэта таксама святая справа. Толькі вось метады! Метады – гэта тое, на чым мы часта спатыкаемся.

Гэта вельмі цяжка і непрыемна, зазірнуць у корань, але давайце паспрабуем. Каго прыйшоў вызваляць ва Украіну «расейскі акупант»? Гэта нікому не сакрэт і вы можаце самастойна гэта прагугліць, – пра гэта не аднаразова заяўлялі і Пуцін, і Лаўроў, – Расея прыйшла ва Украіну бараніць правы расейскамоўных грамадзянаў. Адсюль вынікае: расейская мова – гэта тэрыторыя, на якую прэтэндуе «расейскі акупант»; а расейскамоўныя – гэта людзі, каторыя свядома ці не свядома, мэтанакіравана ці не разумеючы таго, але даюць усе аргуманты Расеі прыйсці і бараніць правы «сваіх расейскамоўных братоў».

І я кажу свайму сябру: «Паслухай, ты на якой мове размаўляеш?» Ён мне сумна так: «На расейскай». Я яму: «Дык пра абарону якой незалежнасці ты гаворыш?! З якім чортам ты аб’яднацца хочаш, калі сам выдаеш «рускаму акупанту» ўсе падставы прыйсці і цябе вызваліць?!» Сябар мой маўчыць.

Ісус Хрыстос сведчыць: «Верны ў малым, і ў вялікім верны, а ня верны ў малым няверны і ў вялікім» (Лукі 16:10). Я не стамлюся крычаць пра адну рэч: давайце будзем паслядоўнымі! Давайце навучымся быць вернымі ў малым!

Госпад даў нам гэтае малое – нашу мову. Што можа быць лагічней за тое, каб проста пачаць на ёй гаварыць – і гэтым супрацьстаць «рускаму акупанту»? Але не, мы не хочам быць вернымі ў гэтым «малым»! Мы хочам адразу пра «вялікае»: пра зброю, пра абарону незалежнасці, пра кіраванне народам. Але падумайце самі, ці даверылі б вы камусці вялікую справу, калі перад тым ён дзесяць разоў заваліў малую? Ці даверыць нам Бог нашу краіну і яе абарону, калі мы раз за разам здраджваем у элементарных рэчах?

Я сам праз гэта прайшоў: вельмі цяжка паўсюль і заўсёды размаўляць па-беларуску, але, з іншага боку, сядзець у акопах і лавіць снарады «расейскага акупанта» будзе яшчэ цяжэй. Дык мо не будзем да гэтага даводзіць? Мо давайце паднаціснем на сваю волю і загаворым? Давайце мо паспрабуем быць вернымі ў малым, каб Госпад даверыў там тое вялікае, што Ён падрыхтаваў для нас і для нашага народа?

Каментары26

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць