Грамадства

У беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева, канфіскавалі зборнікі «Стоп цэнзуры!»

Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў беларускіх журналістаў, якія вярталіся з Кіева 20 красавіка, зборнікі тэкстаў і карыкатур «Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну». 

Групу беларускіх журналістаў і прадстаўнікоў НДА ў пункце пропуску «Паддабранка» (Гомельскі раён) супрацоўнікі мытні пратрымалі прыкладна тры гадзіны. Ва ўкраінскай сталіцы яны ўдзельнічалі ў працы семінара «СМІ і НДА: сучасныя выклікі і тэндэнцыі. Тэматычная журналістыка». 

Як паведаміла кіраўнік прэс-службы руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская, мытнікі звярнулі пільную ўвагу на літаратуру, якую перавозілі журналісты. Зборнікі тэкстаў і карыкатур «Стоп цэнзуры! Грамадзяне за вольную краіну» былі выдадзеныя ва Украіне па выніках міжнароднага конкурсу. 

Забраныя друкаваныя матэрыялы мытнікі маюць намер праверыць на наяўнасць экстрэмізму. 

«Таксама супрацоўнікаў мытні насцярожыла, што кнігі былі на ўкраінскай мове. Я паспела прагартаць выданне і лічу, што там няма прыкмет экстрэмізму, — кнігі цалкам прысвечаныя барацьбе з цэнзурай. Адзінае, што можа збянтэжыць нашы ўлады — украінскі погляд на падзеі на Данбасе ў некалькіх карыкатурах. Але ўсё ж наша краіна прытрымліваецца нейтралітэту ў гэтым канфлікце, і гэта не можа быць падставай для прызнання літаратуры экстрэмісцкай», — пракаментавала журналіст. 

Паводле яе слоў, пагранічнікі і мытнікі паводзілі сябе карэктна, але ўсе ж тры гадзіны часу былі страчаныя, а кнігі — канфіскаваныя. Канфіскацыю кніг Вольга Быкоўская называе перастрахоўкай і прадузятым стаўленнем улад да незалежных журналістаў і прадстаўнікоў НДА.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць