Літаратура44

За 2014 год толькі 9,5% кніг у Беларусі выдадзена па-беларуску

Як і ў мінулым годзе, па-беларуску ў Беларусі выходзіць кожная дзясятая кніга.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у 2014 годзе доля выдадзеных па-беларуску найменняў кніг і брашур засталася нязменнай: 9,5%.

З 11613 найменняў кніг і брашур па-беларуску выдадзена 1105, па-руску — 9572. Адзінкавыя выданні выходзілі на старажытнагрэцкай, персідскай, славацкай і туркменскай мовах.

Агулам за год было выдадзена 31,2 млн асобнікаў кніг і брашур, што меней за мінулы год на 0,2 млн. Доля беларускамоўных кніг па накладзе не названая.

За апошнія 15 год сумарны наклад выдадзеных у Беларусі кніг і брашур неспынна змяншаецца, з 2000 года скараціўся на 49%.

Пра долю беларускамоўных кніг у мінулым годзе міністр інфармацыі Уладзімір Матусевіч казаў: «Шмат гэта ці мала, сказаць цяжка. Напэўна, гэта столькі, колькі таго сёння патрабуе рынак».

Асноўная маса кніг і брашур, выдадзеных у Беларусі — навучальная (29% ад агульнай колькасці друкаваных адзінак), навучальна-метадычная (18,2%) і навуковая ды навукова-папулярная літаратура (18,2%). Дзіцячая літаратура складае 9% ад агульнай колькасці выдадзеных кніг, літаратурна мастацкія выданні — 7,9%.

За год у Беларусі стала меней газет — мінус 5% найменняў і мінус 10 млн асобнікаў пры агульным гадавым накладзе ў 445,4 млн асобнікаў.

У параўнанні з 2013 годам наклад часопісаў і іншых перыядычных выданняў павялічыўся на 3,3%. З 921 часопіса па-беларуску было 132 (14%). 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць