Здарэнні88

У Слуцку людзі затрымалі мужчыну, які спрабаваў згвалціць 8-гадовую дзяўчынку

Апоўдні ў аўторак, 5 мая, у раёне «Водаканала» па вуліцы Піянерскай у Слуцку п'яны мужчына напаў на школьніцу і хацеў яе згвалціць.

Напад 30-гадовага мужчыны на 8-гадовую дзяўчынку заўважыў яе аднакласнік. Ён пачаў крычаць і клікаць мінакоў на дапамогу. На крыкі дзіцяці прыбеглі людзі, затрымалі нападніка і патэлефанавалі ў міліцыю.

«На месца здарэння выехала следча-аператыўная група Высветлілася, што грамадзянін П. 1985 г.н., спрабаваў здзейсніць дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да дзяўчынкі 2007 г. н.», — патлумачыла Настасся Яфрэмкіна, следчы Слуцкага райаддзела Следчага камітэта.

Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС.

У дачыненні да затрыманага заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 КК — «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя да заведама малалетняга». Калі віна будзе даказаная, то мужчыне пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пакуль прызначаны шэраг экспертыз у дачыненні да падазраванага. Вядзецца праверка датычнасці мужчыны да іншых злачынстваў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік55

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

Учора ўвечары частка Салігорска засталася без вады

У забітага ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага засталося пяцёра дзяцей, а ўдава цяжарная шостым3

Забудзьце пра «белага лебедзя». Сафійскаму сабору ў Полацку прапануюць вярнуць гістарычны каляровы фасад16

Холанд зрабіў дубль, а ў краіне-суперніку з-за начнога матча нават перанеслі пачатак працоўнага дня

Месі аформіў хет-трык і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету5

Чаму амаль усе людзі і паўсюль пры хадзе несвядома зварочваюць налева?3

Лайфхак: як праверыць, ягады з Лунінца ці не з Лунінца2

Зборная Францыі перамагла Сенегал у першым матчы на мундыялі. Але гэта было нялёгка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік55

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць