Меркаванні3737

Стась Карпаў адказаў Гігіну: Хто трасе маленькім беленькім кулачком 

Таварышы лікуюць. Дзень перамогі, і ўсё такое. Расце колькасць двукампанентных тэкстаў з млявым уступам у выглядзе апісання даты і бадзёрымі праклёнамі ад душы у адрас усіх, «хто не з намі», напрыканцы.

Аўтараў распірае адчуванне ўласнай велічы. Яны бачаць сябе голасам народа, як тут захаваць раўнавагу? Яны таўруюць даўно памерлых нацыстаў, называючы іх фашыстамі, але думаючы пры гэтым пра лібералаў. Яны бачаць сябе нашчадкамі тых, хто не адступаў і не здаваўся, і таму уяўляюць сябе таксама крыху пакутнікамі, крыху забітымі, а значыць, яны не забудуць і не даруюць.

Вадзім Гігін, галоўны рэдактар, тэлевядучы, ідэолаг (карацей — поўны кавалер), пачаў так: «Писать про 9 мая всегда волнительно и трудно. С одной стороны, нельзя скатиться в какую-то банальщину и пустое, пусть даже и искреннее, но порой чересчур казенное славословие.» І што вы думаеце? Адразу, канечне, скаціўся.

Напісаў пра лёс, які быў нам падрыхтаваны нацыстамі, Пра Георгія Пабеданосца і нават цэлы абзац пра тое, што ён чытаў Гогаля. Найнуднейшы тэкст той самай казённай мовай. Ажыў аўтар, калі пачалося пра «некоторых эстетов», якіх «напрягает «показной патріотізм, парады, празднічные ленточкі» і (увага) «обилие победной информации в СМИ». «Победная інформація» — сама па сабе знаходка для Оруэла, ну і далей — не спыніць. «Душок коллаборационизма… никуда не пропал. Просто время другое и условия изменились. Тогда изменники Родины шли в полицаи, сдавали евреев, стреляли в спину своим согражданам. А сейчас их духовные последыши пописывают статейки, возмущаются парадами. По форме это разные вещи, но по содержанию — стороны одного явления».

Карацей, нельга не любіць парадаў. І хто не любіць — кажа Гігін, спачувае паліцаям. Эх.

Сказаў бы я Вадзіму Францавічу, што тыя, хто патрасае на фэйсбуках сваім беленькім кулачком, маленькім, кругленькім кулачком, на фэйсбуках і іншых розных сайціках, яны мараць (прызнайцеся) не проста паглядзець на парад. Яны мараць паўдзельнічаць. Яны (ну не ўсе, але тыя, хто патрасае кулачком, — дакладна), хацелі б разам з парадам увайсці. Уступіць. Узяць Рэйхстаг. Але абавязкова апошнімі. Каб усіх, каго забілі падчас штурму, забілі «да таго». Мараць прайсціся па вулачках Берліна, каб яго вызваліць. І каб не проста, а паказаць ім усім. І не проста паказаць. А калі па шчырасці, то прыціснуць да халоднай сцяны якую-небудзь фройляйн і шаптаць ёй на вуха пра «савецкую армію», а? І не адну, а ўсіх, якія на актобэрфэстах і ў дарослых фільмах! У імя пабеды! І дзеда!

Праўда, унукі, якія так любяць парады, не ведаюць, дзе дзед пахаваны. І нават калі дзед пахаваны як гнілая бульба без імені і даты — унукаў не турбуе. Бо дзед не быў чалавекам. Дзед быў тэзісам: «мы вам пакажам», мы прыціснем вашых фройляйн да халоднай сцяны. А пакуль не можам, мы напішам пра ўсіх, хто не з намі, як пра фашыстаў, як пра паліцаяў і памашам ім пухкім кругленькім кулачком.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі23

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць