Грамадства1212

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы

36% адмоў — на падставе ліста ад КДБ, даведаўся Belpol.

У Гродне адмянілі запланаваныя на жнівень інтэлектуальна-забаўляльныя гульні. Цяпер арганізатары павінны атрымліваць на іх дазвол у мясцовым выканкаме. А калі мерапрыемства трапляе пад катэгорыю культурна-відовішчнага, яго арганізатар абавязаны быць у рэестры Мінкульта і мець гастрольнае пасведчанне.

Аднак атрымаць дазвол не так проста. Belpol расказвае пра фармулёўкі адмоў, якія звычайна атрымліваюць арганізатары.

У распараджэнне арганізацыі трапіў шэраг данясенняў Міністэрства культуры Беларусі ў Адміністрацыю прэзідэнта пра разгляд заяў арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Згодна з прыведзеным дакументам, па стане на 20 лютага 2023 года ў Міністэрства культуры паступіла 1437 заяў арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Разгледжана 992 заявы. 269 арганізацый атрымалі адмову.

Абгрунтаванне адмоў выглядае наступным чынам:

  • 36% адмоў — паводле 1‑га пункта артыкула 81 Кодэкса аб культуры, на падставе ліста ад КДБ.
  • 17,4% адмоў — з-за адсутнасці выпіскі аб правапарушэннях кіраўніка.
  • 13,7% адмоў — на падставе таго, што кіраўнік з’яўляецца падпісантам за альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты альбо падпісантам адкрытага ліста дзеячаў культуры супраць дзейнай улады і за правядзенне новых выбараў.
  • 14% адмоў — з-за «дэструктыўнай» грамадзянскай пазіцыі кіраўнікоў альбо правядзення культурных мерапрыемстваў з удзелам «дэструктыўна» настроеных акцёраў.

Каментары12

  • Роман
    14.08.2026
    Аналитик, фальсификация. Поэтому лукаш и проиграл с треском. Конечно, надо оставаться дома месяца три и тогда экономика рухнет, рухнет власть. Это уже готовится.
  • Хаха три раза
    14.08.2026
    Аналитик, потому что этого было недостаточно.
    Думаю, если бы какой-то РОВД или военная часть заявила, что переходит на сторону народа, система могла бы посыпаться. Но дальше отдельных офицеров дело не пошло.
    И даже если бы система власти рухнула, "старший брат "с востока на следующий день познакомил бы Беларусь со своими танками. Так что шанса не было.
  • Хаха четверный раз
    14.08.2026
    Хаха три раза, на 2006 год танки прорежены украинцами, с топливом напряженка уже в москве. Так што гисторыя працягваецца. Далей будзе.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць