Здарэнні

Следчы камітэт завяршыў расследаванне «бетоннай справы»

Яна тычыцца крадзяжу бетону ў асабліва буйным памеры.

«Устаноўлена, што шэраг кіроўцаў прыватных транспартных арганізацый і службовыя асобы будаўнічых вытворчых арганізацый Мінска, у перыяд часу з кастрычніка 2013 па люты 2014, уступіўшы ў злачынную змову, сістэматычна здзяйснялі крадзяжы бетонных сумесяў, як з тэрыторыі вытворчай базы, так і з будаўнічых аб’ектаў», — расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Следствам атрыманы доказы 40 фактаў крадзяжу. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 16 чалавек.

«Схема злачыннай дзейнасці заключалася ў тым, што абвінавачаныя, загадзя ўзгадніўшы свае дзеянні, спісвалі атрыманыя на заводзе бетонныя сумесі як будаўнічыя матэрыялы ўжо выкарыстаныя на мэтавых будаўнічых аб’ектах. Пасля скрадзенае прадавалася фізічным асобам і дастаўлялася на ўчасткі індывідуальнай забудовы. З мэтай утойвання крадзяжу бетону ў суправаджальныя і іншыя дакументы ўносіліся загадзя лжывыя звесткі. Грашовыя сродкі, атрыманыя злачынным шляхам, размяркоўваліся паміж фігурантамі, — адзначыла Беланог.

Нанесеную шкоду ў 300 мільёнаў рублёў ужо кампенсавалі. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных на 1,5 мільярда рублёў.

Падчас расследавання выяўлены фармалізм у працы службовых асоб, адказных за арганізацыю дзейнасці на будаўнічых аб'ектах. Неналежны кантроль і захаванасць будаўнічых матэрыялаў, адсутнасць належнай праверкі суправаджальнай дакументацыі паспрыялі здзяйсненню крадзяжу маёмасці. На адрас кіраўніцтва ААТ «Мапід», ААТ «Мінскжалезабетон» і шэрагу прыватных транспартных арганізацый накіраваны прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых недахопаў і прыняцці мер па забеспячэнню належнага кантролю.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць