Грамадства77

Падаткавікі па крэдытах вызначаць, хто жыве не па сродках

Падатковыя органы будуць выкарыстоўваць звесткі аб крэдытах беларусаў для выяўлення тых грамадзян, якія жывуць не па сродках. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Святлана Шаўчэнка.

Звесткі з крэдытных гісторый будуць выкарыстоўвацца ў мэтах выяўлення грамадзян, якія не атрымліваюць афіцыйных даходаў, але набываюць у крэдыт дарагую маёмасць, кватэры, жылыя дамы, зямельныя ўчасткі, транспартныя сродкі.

«Яны атрымліваюць такі крэдыт, пагашаюць яго. Узнікае пытанне — за кошт якіх крыніц? Чалавек ніколі нідзе не працаваў і легальных крыніц для існавання не мае», — сказала Святлана Шаўчэнка.

Падатковыя органы і раней мелі звесткі аб даходах і маёмасці грамадзян, маглі параўнаць іх даходы і расходы з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы. На падставе гэтых даных праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы. Звесткі, якія будзе прадастаўляць работнікам падатковых органаў Нацыянальны банк, стануць дапаўненнем да гэтай інфармацыі.

«Ёсць грамадзяне, якія атрымліваюць зарплату або іншыя даходы ў нязначным памеры, тым не менш яны набываюць дарагую маёмасць з дапамогай крэдытаў і за кошт нейкіх крыніц іх пагашаюць. Адпаведна ў адносінах да гэтых асоб будуць праводзіцца кантрольныя мерапрыемствы», — адзначыла прадстаўнік МПЗ.

Увагу падатковых органаў прыцягнуць таксама грамадзяне, якія бяруць крэдыт, карыстаюцца ім некалькі дзён і адразу вяртаюць. У Беларусі былі спробы легалізаваць такім чынам шэрыя даходы.

Паводле слоў Святланы Шаўчэнка, новаўвядзенні накіраваны на тое, каб больш эфектыўна выяўляць незарэгістраваных прадпрымальнікаў, тых, хто ўхіляецца ад выплаты падаткаў. Добрасумленным падаткаплацельшчыкам хвалявацца няма чаго, падкрэсліла яна.

«Ёсць закон аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці. У ім прапісана, якая маёмасць падлягае абавязковаму дэклараванню, якія даходы. Калі грамадзянін атрымлівае легальна зарплату, працуе па грамадзянска-прававых дагаворах, магчыма, меў даходы з-за мяжы ў выглядзе дывідэндаў і ёсць пацвярджальныя дакументы, то няма неабходнасці хвалявацца. Ён пацвердзіць легальныя крыніцы і растлумачыць, за кошт якіх сродкаў набывалася маёмасць», — растлумачыла прадстаўнік МПЗ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць