Не кажучы ўжо пра непрыкрытыя плечы.

У новай аперацыйнай сістэме Microsoft, Windows 10, з’явіцца смайлік, за які можна атрымаць штраф у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе дубайскі 7days.
У Windows з’явіцца падтрымка смайла з выцягнутым сярэднім пальцам — на сёння міжнародным знакам нядобрага стаўлення да суразмоўцы. Такі жэст нелегальны ў Арабскіх Эміратах.
За паказ сярэдняга пальца (нават віртуальнага) у Арабскіх Эміратах могуць аштрафаваць на 500 тысяч дырхам — больш за 136 тысяч даляраў. А могуць і кінуць у турму на тры гады.
Сярэдні палец у сяброўскай перапісцы не прывядзе да пакарання. Але калі паліцыя атрымае скаргу ад абражанага, паліцыя будзе разбірацца з хамам па крымінальным заканадаўстве.
«Некаторыя людзі абражаюць іншых, думаючы, што ніхто не можа іх пераследваць, — кажа адвакат Абдула Юсэф Аль-Насір. — Але Эміраты выдалі закон аб кібер-злачынствах, па якім можна караць любога злачынцу, які некага абразіў з дапамогай тэхналогій».
Падтрымка смайла ў кадыроўцы Unicode з’явілася яшчэ ў мінулым годзе, але Apple і Google пакуль не дадалі такія смайлы ў свае аперацыйныя сістэмы. Што дзіўна, у іншым прадукце Microsoft, мэсэнджары Skype, нецэнзурныя смайлы зацэнзуравалі.
Арабскія Эміраты удасканальваюць законы не толькі ў віртуальным свеце. Напрыклад, дрэс-код для турыстаў з нядаўніх часоў стаў больш жорсткім, пішуць РІА Новості са спасылкай на эмірацкія СМІ. У гандлёвых цэнтрах турыстам раздадуць буклеты з тлумачэннямі таго, што ў краіне прынята прыкрываць калены і плечы, а ў купальніках знаходзіцца толькі на пляжах.
Чытайце таксама: Міністр замежных спраў Аўстраліі дала інтэрв’ю смайлікамі
Каментары