Грамадства

Меркель: Усходняе партнёрства не супраць Масквы

На саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Рызе 21 мая абмеркавалі сярод іншага і геапалітычную сітуацыю. Удзел у ім узялі лідары ЕНП, кіраўнікі еўрапейскіх правацэнтрысцкіх партый і шэрагу краін Еўрасаюзу.

Прысутнічалі і прадстаўнікі беларускай апазіцыі — старшыні Руху «За Свабоду», АГП і Партыі БНФ Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька і Аляксей Янукевіч.

«Падчас абмеркавання было зазначана, што «Усходняе партнёрства» сёння – гэта пытанне геапалітычнага выбару, але Еўрасаюз разумее, што інтэграцыя ў яе Украіны, Грузіі, Малдовы, Беларусі, Азербайджана і Арменіі будзе разнахуткаснай. Таму Еўрасаюзу трэба набрацца цярпення. Нельга нікому, у тым ліку Беларусі, казаць, маўляў, у вас няма дэмакратыі, як будзе, то прыходзьце. Пераход ад камунiзму да дэмакратыi cкладаны, змены ў галовах адбываюцца праз пакаленні, каб стаць незваротнымі», - распавёў Pyx.by Аляксандр Мілінкевіч.

Шмат абмяркоўвалася і цяперашняя сітуацыя ў нашым рэгіёне, «бо ў дрэнным сне ніхто не мог уявіць, што здарыцца расійска-украінская вайна». Таму ва «Усходнім партнёрстве» адно з ключавых пытанняў – бяспека.

«Усходняе партнёрства» не супраць Масквы. Трэба размаўляць з Расіяй, але пры гэтым нельга забывацца на тое, што адбылося ва Украіне», - сказала канцлер Германіі Ангела Меркель.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць