Свет99

Парашэнка: Аўтары праекта «Наваросія» паставілі на ім магільную пліту — асноўнае з выступу прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што ідэі сепаратызму не прыжыліся ва Украіне нідзе, у тым ліку і ў Данбасе. Пра гэта ён сказаў падчас звароту да дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

«У Крамлі разлічылі, што пасеяныя расійскімі спецслужбамі бацылы справакуюць эпідэмію сепаратызму ва ўсходніх і паўднёвых абласцях. Але гэтая ідэя не знайшла падтрымкі нідзе, уключаючы Данбас. І нават на часова акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей сепаратысты ўтрымліваюцца ва ўладзе толькі дзякуючы расійскім штыкам», — сказаў ён.

Таксама Парашэнка нагадаў, што праект стварэння так званай «Наваросіі» на ўсходзе Украіны праваліўся. «А над пражэктам Наваросіі яе аўтары і прамоўтэры некалькі дзён таму ўласнаручна паставілі вялікую магільную пліту», - сказаў ён.

Як вядома, раней былы дэпутат Рады ад ПР і так званы «старшыня парламента Наваросіі» Алег Цароў заявіў, што праект закрыты, бо супярэчыць мінскім пагадненням.

***

Таксама Парашэнка заўважыў, што ўкраінцы змаглі спыніць моцную армію, але здольнасць Украіны абараніць сябе ад ваеннай агрэсіі ўсё яшчэ застаецца мінімальнай.

«На нашых усходніх рубяжах мы спынілі наймацнейшую армію кантынента, бо там супраць нас ваююць не шахцёры і трактарысты, а, як мы даказалі ўсяму свету, рэгулярныя, узброеныя да зубоў падраздзяленні расійскіх узброеных сілаў. Нягледзячы на поспехі ў стварэнні узброеных сіл трэба прызнаць - мы на сёння забяспечылі хоць і якасна іншы, чым год таму, але ўсё яшчэ мінімальны ўзровень абараназдольнасці дзяржавы», — сказаў ён.

Па словах Парашэнкі, да гэтага часу не ўсе «дзіркі залатаныя», а часам усё яшчэ не хапае самага неабходнага, тым больш, што колькасць арміі павялічваецца.

Тым не менш, паводле яго слоў, рэфармаванне абароннай сферы адбываецца вельмі актыўна, у тым ліку дзякуючы валанцёрам, якія працуюць у Мінабароны. Парашэнка таксама дадаў, што дзяржаўныя выдаткі на абарону ў Украіне значна выраслі і будуць расці ў далейшым.

Таксама Парашэнка паабяцаў разабрацца з алігархамі, заявіўшы, што прымусіць манапалістаў мірыцца з жорсткім дзяржаўным рэгуляваннем або прадаваць свае долі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ў цяперашні час страты ад картэльных змоў ацэньваюцца ад 10 да 22% ВУП, а да 40% тавараў і паслуг рэалізуюцца на манапалізаваных рынках.

Паводле яго слоў, гэта забівае стымул да ўдасканалення.

«Я даў ўстаноўку новаму кіраўніку АМКУ прымяніць найлепшыя сусветныя антыманапольныя практыкі. Я буду дзейнічаць з такой жа рашучасцю, з якой 100 гадоў таму Тэадор Рузвельт на аснове Антытраставага заканадаўства спыніў злоўжыванні алігархаў і вярнуў ЗША эканамічнай канкурэнцыі», — заявіў Парашэнка.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў13

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Англійскі паўабаронца на мундыялі ўмудрыўся атрымаць жоўтую картку і сур'ёзную траўму, нават не выйшаўшы на поле1

Іспанія выйшла ў чвэрцьфінал. Крышціяну Раналду і яго Партугалія ляцяць дахаты5

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў13

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць