Свет55

Расійскія нацболы сцвярджаюць, што ўзнялі георгіеўскі сцяг над вайсковай базай у Латвіі 

Расійскія нацыянал-бальшавікі, прадстаўнікі партыі «Другая Расія», лідарам якой з’яўляецца Эдуард Лімонаў, сцвярджаюць, што сёння праніклі на тэрыторыю латвійскай вайсковай базы ў Адажы і паднялі над тэрыторыяй сцяг колераў так званай «георгіеўскай стужкі».

Гэта фота нацболы прыводзяць у якасці доказу

Аб гэтым паведаміла прэс-служба партыі «Другая Расія», а таксама і сам Лімонаў у сваім блогу.

Як зазначаюць удзельнікі акцыі, ім вельмі лёгка ўдалася пранікнуць на вайсковую базу Адажы і нават сарваць амерыканскі сцяг, замяніўшы яго на свой:

«Нацболы пералезлі праз сцяну базы па лесвіцы. Пры гэтым ім удалося сарваць амерыканскі сцяг. На тэрыторыі часткі нацболы разгарнулі георгіеўскі сцяг і змаглі прайсці па пляцы аж да будынка штаба базы, дзе былі затрыманыя вартавымі».

Латвійскія СМІ пакуль пра гэты інцыдэнт не паведамляюць.

Таксама нацыянал-бальшавікі апублікавалі «зварот да ЗША», патлумачыўшы акцыю тым, што на базе размешчаныя амерыканскія вайскоўцы, а таксама адбываюцца буйныя міжнародныя вучэнні НАТА «Saber Strike 2015».

«Мы, грамадзяне Расіі, лічым гэтыя дзеянні прамой пагрозай для нашай краіны. Мы патрабуем, каб амерыканскія ваякі сышлі з Прыбалтыкі, а яшчэ лепш — зусім з Еўропы. Наша акцыя носіць мірны, папераджальны характар. Але ЗША павінны ведаць, што рускія людзі не пацерпяць ваеннага шантажу і пагроз», — гаворыцца ў звароце.

Пакуль таксама не паведамляецца, як на такія дзеянні адрэагавалі латвійскія вайскоўцы і ці быў нехта затрыманы па выніку акцыі. У вучэннях НАТА «Saber Strike 2015», якія праходзяць на тэрыторыі краін Балтыі і Польшчы з 1 па 26 чэрвеня, прымаюць удзел больш за тысячу вайскоўцаў з усіх краін Альянса.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі12

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады9

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем6

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць