Грамадства55

Донары пацвердзілі сваю прыхільнасць ЕГУ

«Нягледзячы на цяжкасці, праз якія мы прайшлі за апошнія пару гадоў, мы павінны быць аптымістамі. Першыя крокі, якія мы назіраем зараз у ЕГУ – праца над стварэннем місіі, стратэгіі, праца над бюджэтам, – вельмі абнадзейваюць», – сказаў Фрэдэрык Коэн, кіраўнік аперацыйнага аддзела Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, на Асамблеі Траставага фонду ЕГУ, паведамляе прэс-служба ВНУ.

ehu.lt

«Мы павінны даць мандат універсітэту і Кіраўнічай радзе, каб накіраваць ЕГУ ў патрэбнае рэчышча, каб зрабіць яго ўстойлівым універсітэтам, і Еўрапейскі Саюз, безумоўна, гатовы падтрымаць вас у гэтым», – сказаў Коэн.

Траставы фонд Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта правёў свой восьмы штогадовы Сход Асамблеі донараў 4 чэрвеня 2015 г. у Вільні. Больш за 60 удзельнікаў абмеркавалі бягучую сітуацыю і будучыню ЕГУ.

«Кіраўнічая рада павінна зразумець душу гэтага ўніверсітэта, і прымаючы рашэнні, яны павінны ўлічваць палітычныя наступствы яшчэ больш пільна, чым яны гэта рабілі да гэтага часу. Донары ўніверсітэта павінны аб'яднацца і стаць за гэтым праектам разам. У Радзе Міністраў Паўночных краін ёсць ідэя больш шчыльных кантактаў донараў. Неабходна не толькі сустракацца на Асамблеі донараў раз за год, але і абмяркоўваць на працягу ўсяго года пытанні стратэгіі развіцця ўніверсітэта», – адзначыў Кенэт Броман, кіраўнік Упраўлення Генеральнага сакратара пры Радзе Міністраў Паўночных краін.

Рэктар ЕГУ Дэйвід Полік прадставіў план агульнага развіцця ЕГУ і задачы, у тым ліку рэтраспектыўны погляд на 2014-2015 навучальны год, спіс абавязкаў Кіраўнічай рады, працэс рэструктурызацыі і стратэгічнага планавання ўніверсітэта, агляд місіі ўніверсітэта, прынцыпы інстытуцыйнага фінансавання, бюджэт і мэты на 2015-2016 навучальны год.

Менеджар Траставага фонду ЕГУ Мадс Майнерт прадставіў абноўленую інфармацыю аб фінансавым становішчы Траставага фонду ЕГУ: бягучае фінансавае становішча, развіццё з часу мінулай сустрэчы Асамблеі, папраўкі ў тэрміны і крыніцы фінансавання ў будучыні.

«Я ўпэўнены, што мы атрымаем добры стратэгічны план і збалансаваны бюджэт ЕГУ. Збалансаваны бюджэт і нашы правільныя дзеянні прывядуць нас у патрэбнае рэчышча. Мы павінны аднавіць давер донараў, таму што было шмат дэзінфармацыі і непаразуменняў унутры і за межамі супольнасці донараў. Мы пацвярджаем нашу прыхільнасць ЕГУ», – падсумаваў Мадс Майнерт, менеджар Траставага фонду ЕГУ.

Траставы фонд ЕГУ з'яўляецца незалежным органам, створаным у адпаведнасці з мандатам Еўрапейскай камісіі і адказным за кіраванне і кантроль ахвяраванняў у бюджэт універсітэта. Ён працуе ў цесным супрацоўніцтве з ЕГУ для забеспячэння ахвяраванняў ва ўніверсітэт. Прыкладна дзве траціны бюджэту ЕГУ фінансуецца за кошт ахвяраванняў у Траставы фонд ЕГУ, які робіць даступным адукацыю ў ЕГУ для студэнтаў з Беларусі.

Удзельнікі Асамблеі донараў таксама арганізавалі сустрэчу ў кампусе ўніверсітэта са студэнтамі ЕГУ і выкладчыкамі, дзе яны абмяняліся думкамі і зладзілі дыскусію.

Перад Асамблеяй донараў адбылося пасяджэнне Кіраўнічай рады ўніверсітэта, дзе быў прадстаўлены прамежкавы даклад аб праекце бюджэту на 2015/2016 навучальны год, адміністрацыйным працэсе рэструктурызацыі, працэсе стратэгічнага планавання; прадстаўлена місія ўніверсітэта, абвешчаныя папярэднія ўмовы для вяртання ЕГУ ў Беларусь, абмеркавана студэнцкае прадстаўніцтва ў Кіраўнічай радзе і іншыя пытанні.

Наступная Асамблея Траставага фонду ЕГУ адбудзецца ў чэрвені 2016 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю2

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце4

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера2

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць