Здарэнні11

На будоўлі ў Маскве загінулі беларусы

На адной з маскоўскіх будоўляў абрынуліся жалезабэтонныя канструкцыі. Два працаўнікі зь Беларусі загінулі, адзін у цяжкім стане знаходзіцца ў больніцы.

На адной з маскоўскіх будоўляў абрынуліся жалезабэтонныя канструкцыі. Два працаўнікі зь Беларусі загінулі, адзін у цяжкім стане знаходзіцца ў больніцы.

Імёны загінулых беларусаў — Андрэй Булынка й Іван Залескі. Яшчэ адзін пацярпелы, паводле папярэдніх зьвестак, таксама можа аказацца грамадзянінам Беларусі. Цяпер ён зь цяжкай чэрапна‑мазгавой траўмай знаходзіцца ў маскоўскай клініцы.

Абодва загінулыя беларусы працавалі цесьлярамі ў будаўнічай арганізацыі «Асмі». Яна займаецца наймам працоўных для буйных мантажных праектаў. Экспэрты цяпер вывучаюць, ці належным чынам на будаўнічай пляцоўцы выконваліся меры бясьпекі. Факт, але нават пасьля абвалу будаўнікі здымалі цеплаізаляцыю з разбураных мэталаканструкцый безь ніякай страхоўкі, стоячы ў ёмістасьці для цэмэнту. Апроч таго, дагэтуль невядома, ці мелі загінулыя беларусы афіцыйны дазвол на працу.

Самі прадстаўнікі падраднай будаўнічай арганізацыі ніякіх камэнтароў не даюць. Паводле слоў мэдыкаў, якія назіраюць за выжылымі, пацярпелым будаўнікам таксама не рэкамэндавана кантактаваць з прэсай.

Цяпер на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Кіраваградзкай у маскоўскім раёне Чартанаве

працуе сьледчая камісія. Спэцыялісты: архітэкатары, інжынэры, супрацоўнікі МНС і пракуратура — абяцаюць у 10‑дзённы тэрмін даць папярэднія высновы ў пытаньні, чаму абрынуліся мэталаканструкцыі й ці можна было пазьбегнуць гібелі людзей.

Паводле ont.by

Глядзі яшчэ:
«Вас пабудзяць сьпевы птушак» Праўда пра беларускіх гастарбайтэраў

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць