Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1111

Намэнклятура стала азірацца на «Вашынгтонскі абкам»?

Руцінная прэзэнтацыя новых-старых кадраў — сп.сп. Міклашэвіча і Васілевіча раптам ператварылася ў даволі рэзкі выступ Лукашэнкі на тэму небясьпечных падводных плыняў у кіроўнай эліце.

Руцінная прэзэнтацыя новых-старых кадраў — сп.сп. Міклашэвіча і Васілевіча раптам ператварылася ў даволі рэзкі выступ прэзыдэнта на тэму небясьпечных падводных плыняў у намэнклятуры.

Напачатку Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што ніякай надзвычайшчыны ці пэрсанальных прэтэнзіяў за гэтай ракіроўкай шукаць ня варта. Маўляў, звычайная ратацыя. Але потым тон зьмяніўся.

Высьветлілася: у асобных дзеячаў зашмат амбіцый, «хто-ніхто ў судах, пракуроры заняліся палітыкай», «іх хвалюе, як на нас паглядзяць Амэрыка ды Эўразьвяз». Перапала на арэхі і неназваным пэрсонам з найбліжэйшага атачэньня. Маўляў, зашмат на сябе бяруць. «Папярэджваю Адміністрацыю прэзыдэнта: ніякага ціску на найвышэйшыя органы дзяржаўнай улады быць ня мусіць».

«Лукашэнка заўжды з падазрэннем ставіўся да свайго атачэньня, і гэта не аднойчы выходзіла на публіку», — зазначае палітоляг Валер Карбалевіч. Сапраўды, не далей як летась суровы «разбор палётаў» напаткаў вярхоўку КГБ. Дарэчы, і вызваленьне Міклашэвіча ад пасады генпракурора выглядала спантанным, імпульсіўным рашэньнем. З раніцы ў той самы дзень ён зрабіў справаздачу кіраўніку дзяржавы, атрымаў новыя даручэньні і распавёў пра гатовасьць іх выканаць перад тэлекамерамі… А потым як сьнег на галаву — указ. Цяпер вось высьвятляецца, што ў прэзыдэнта ёсьць прэтэнзіі да кадраў пракуратуры.

Дадамо: бадай, не выпадкова Лукашэнка згадаў у выступе 19 лютага пра аглядку часткі чынавенства на Захад. Усё ж фігураваць у розных чорных сьпісах, асабліва калі беларускі эканамічны цуд пакрысе зьдзімаецца і сам кіраўнік дзяржавы робіць пэўныя саступкі Эўропе ды Вашынгтону, — асабліва некамфортна. Магчыма, у высокіх эшалёнах сапраўды абмалявалася нейкая умоўна (ну вельмі умоўна! :) лібэральная групоўка?

«Калі на даляглядзе зьяўляюцца сур'ёзныя цяжкасьці, разброд у вэртыкалі ўзмацняецца, — зазначае Карбалевіч. — Лукашэнка як чуйны палітык гэта разумее».

На думку аналітыка, сёньня наўрад ці выпадае казаць пра нейкую змову ў атачэньні, але ў выпадку крызы яна ня выключаная: «У намэнклятурнай дзяржаве небясьпека для першай асобы зыходзіць найперш з асяродзьдзя намэнклятуры, з магутных сілавых структураў. І таму прэзыдэнт пэрыядычна ладзіць своеасаблівую прафіляктыку».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?10

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі68

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць