Свет1010

Эстонскі адказ літоўцам: а мы рады служыць у войску! ФОТА

Не так даўно ў інтэрнэце набыла вялікую папулярнасць акцыя літоўскіх мастачак, пра якую ўжо пісала «Наша Ніва» — слязлівыя партрэты тых літоўскіх мужчын, якія не хочуць служыць у войску, як рэакцыя на ўвядзенне абавязковай службы ў Літве.

Ліга абароны Эстоніі (Kaitseliit) зладзіла адказ на гэтую акцыю. Ён уяўляе сабой партрэты мужчын і жанчын розных заняткаў і прафесій, якія служаць добраахвотнікамі.

Эстонцы звярнуліся да сваіх балтыйскіх суседзяў з наступным тэкстам:

«Паважаныя літоўскія сябры,

Вашы 14 моцных партрэтаў мужчын, якія выказваюць свае пачуцці ў адносінах да тэрміновай службы, аказаліся насамрэч вельмі моцнымі, але, магчыма, не такім чынам, як вы планавалі.

Мы абодва маленькія, свабодалюбныя народы, якія жывуць у небяспечным суседстве. Толькі наша рашучасць, наша любоў да свабоды і нашага ладу жыцця, нашага дома і блізкіх могуць адстаяць мір і свабоду для нас і нашых дзяцей.

Для гэтага важна быць гатовым рашуча абараняць нашу свабоду.

Ліга абароны Эстоніі з’яўляецца добраахвотнай ваеннай арганізацыяй, якая складаецца з людзей, як я і ты, людзей, якія вырашылі выдаткаваць частку свайго часу на служэнне сваёй краіне. Мы вучымся і трэніруемся, каб потым зняць нашы мундзіры і працягнуць наша жыццё як настаўнікі, кіроўцы, юрысты, архітэктары і г.д. Мы лічым, што лепшым адказам на сілы, якія грунтуюцца на страху і агрэсіі, з’яўляецца добрая падрыхтоўка, а затым ужо можна пераходзіць да нашага звычайнага жыцця.

Мы зрабілі гэтыя 16 партрэтаў, каб падтрымаць вас і сказаць: вы не павінны быць вялікім спецыялістам па ўзбраенні, вам не трэба даказваць сваю мужнасць, штурмавая вінтоўка або гранатамёт не павінны вельмі вам падабацца.

Вы проста павінны любіць свабоду!

Лаўры і Каўпа,
ад імя нашых сяброў, грамадзян Эстоніі і сяброў Лігі абароны».

Ліга абароны Эстоніі дзейнічае з 1918 года. На цяперашні момант гэта добраахвотная ваенізаваная арганізацыя, якая ўваходзіць у склад Сілаў абароны Эстоніі. Арганізацыя мае таксама жаночае і дзіцячае аддзяленне. Агульная колькасць сяброў налічвае каля 20 тысяч чалавек.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці7

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць