Мова11

Дзе спампаваць кнігі па-беларуску?

Чытаць электронныя кнігі найзручней з адмысловых «чыталак»-рыдараў. Падобныя да планшэтаў прылады маюць E-ink-экран («электронная папера», «электроннае чарніла»), ад якога вочы стамляюцца не больш, чым ад папяровай кнігі, бо экран не выпраменьвае, а адбівае святло. Такія рыдары каштуюць менш за 100 даляраў, найчасцей маюць экраны дыяганаллю 6 цаляў.

Чытаць зручна і з планшэтаў ды смартфонаў (калі сачыць за часам, не перанапружваць вочы і рэгуляваць яскравасць). Папулярныя праграмы-чыталкі для Android — Cool Reader і FB Reader, для iOS у дадатак да стандартнай iBooks раяць Marvin і Ebook Reader, для Windows Phone ёсць Coffee Reader.

Розныя праграмы ёсць і для чытання кніг з камп’ютара (сачыце за вачыма і спінай!). Са многімі фарматамі справяцца FBReader і Calibre. Для PDF параім выкарыстоўваць Foxit Reader, а для DjVu — WinDjVu.

Дзе спампаваць кнігі:

  • Напэўна, самая вядомая беларуская анлайн-бібліятэка — «Беларуская палічка» па адрасе knihi.com.
  • Добра вядомая і бібліятэка kamunikat.org.
  • Выдатнае электроннае выдавецтва жыве на сайце bybooks.eu.
  • Немалая калекцыя кніг поруч з праграмамі, аўдыё і відэа сабраная на spampavac.by.
  • Як ні дзіва, шыкоўную бібліятэку кніг па-беларуску прадстаўляе вытворца электронікі з беларускімі каранямі Prestigio па адрасе ebooks.prestigioplaza.com.
  • Вялікую калекцыю электронных кніг мае Саюз беларускіх пісьменнікаў на сайце lit-bel.org.
  • Багата энцыклапедый, слоўнікаў, кніг па гісторыі і мастацтве сабраў аўтар сайта adverbum.org.
  • Таксама разнастайныя экцыклапедыі, слоўнікі, падручнікі і даведнікі ёсць на slounik.org.
  • Беларускамоўныя кнігі збірае і суполка «УКантакце» пад назвай «Беларуская літаратура».
  • Мастацкая літаратура беларускіх аўтараў ёсць на сайце выдавецтва «логвінаЎ» — lohvinau.by.
  • Трошкі цікавых кніг ёсць на pravapis.org, трошкі на kniga.ucoz.org.
  • Адмысловая праграма з дзіцячай літаратурай у прыгожым аздабленні ёсць для iOS, завецца яна «Кнігі дзеткам». Дарэчы, дзіцячыя казкі і вершыкі можна знайсці на kazki.by.
  • Фанаты «Гары Потэра» будуць радыя збору перакладаў на беларускую на сайце belpotter.by.

Нядаўна паспяхова завершыўся збор сродкаў на стварэнне iOS-версіі казак з голасам Алега Хаменкі і малюнкамі Юліі Рудніцкай. Праграма мае з’явіцца ў хуткім часе, пакуль казкі можна паглядзець і паслухаць на сайце kazki.unicef.by.

Не забывайце, праз інтэрнэт можна замовіць і традыцыйныя папяровыя кнігі — напрыклад, на imbryk.by, knihi.by ці prastora.by.

Ведаеце іншыя добрыя сайты з беларускімі кнігамі? Распавядзіце пра іх у каментарах!

Чытайце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Каментары1

  • Wawerka
    29.08.2025
    Спасылка ebooks.prestigioplaza.com не актуальна ўжо, няма там ніякіх кніг

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа30

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа30

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць