У Брэсце ў 02:00 па тэлефоне «102» патэлефанаваў 35-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, і паведаміў аб закладзенай выбуховай прыладзе ў кватэры 55-гадовага цесця.
У ходзе праведзенага комплексу мерапрыемстваў выбуховая прылада не выяўлена, інфармацыя не пацвердзілася. Падазраваны затрыманы. Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.
Каментары