Эканоміка88

Кіраўнік брэсцкага аўтобуснага парка расказаў пра заробкі да 6000 рублёў. А кіроўца кажа, што ўсе паехалі ў Польшчу з-за нізкіх заробкаў

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі наведаў прадпрыемства «Брэсцкі грамадскі транспарт» і сустрэў там даволі смелага кіроўцу. Той проста ў твар чыноўніку расказаў пра кадравы голад і праблемы з пенсіямі.

Сяргей Лабадзінскі. Фота: «Рэальны Брэст»

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі наведаў «Брэсцкі грамадскі транспарт». Дырэктар прадпрыемства Сяргей Чыж з гэтай нагоды паведаміў пра салідныя заробкі, якія атрымліваюць яго кіроўцы.

«У нас заработная плата ў кіроўцаў розніцца. Ад 3000 да 6000 рублёў. Гэта залежыць ад таго, на якім транспартным сродку працуе, ад стажу, ад класа і ўсяго астатняга», — заявіў Чыж у інтэрв'ю «Рэальнаму Брэсту».

Чыж сцвярджае, што вывучыў заробкі па рынку і ўзяў сярэдні, таму для вызначэння ўзроўню заробку яму не патрэбныя нейкія пажаданні супрацоўнікаў. Па словах дырэктара, у яго ёсць 8 вакансій кіроўцаў, і гэта «не занадта шмат».

@maruk.by #беларусь #денисмарук #брест #пдддлявсех #realbrest #автомобилист ♬ оригинальный звук - Денис Марук

Нядзіўна, што гэты расказ Чыжа стаў вірусным у тіктоку. Гледачы кіраўніку брэсцкіх транспартнікаў, мякка кажучы, не паверылі. Многія меркавалі, што 6 тысяч рублёў атрымлівае хіба што сам Чыж. У каментарыях пісалі, што людзі наадварот сыходзяць з гэтага парку, бо каб нармальна зарабіць, там трэба працаваць ад золку да золку без выхадных.

Пра тое, як на самой справе з заробкамі на прадпрыемстве, брэсцкі мэр даведаўся, праўда, не з каментарыяў у тыктоку, а ад першакрыніцы. Відаць, для балансу меркаванняў Лабадзінскі вырашыў паразмаўляць з кіроўцамі. Адзін з іх не стаў саромецца вялікага начальніка і расказаў, што сітуацыя з заробкамі зусім не такая добрая, як яе апісвае начальнік. З-за гэтага многія паехалі ў Польшчу і Германію, бо там можна зарабіць, а ў Брэсце — не вельмі.

«Будуць заробак падымаць, кіроўцы вернуцца. З Польшчы прыедуць, з Германіі. Навошта ім за мяжой працаваць на іншых людзей, тут можна працаваць. Усе ж паехалі за вялікім рублём. Тут падымаць трэба. Хай на сваю краіну працуюць, а не на замежжа. Навошта нам браць людзей з Афрыкі, Азіі, вучыць іх. Трэба падняць заробак і сваіх людзей вярнуць», — сказаў кіроўца.

@maruk.by #пдддлявсех #автомобилист #беларусь #денисмарук #брест #realbrest ♬ оригинальный звук - Денис Марук

Па словах мужчыны, у парку дэфіцыт не толькі кіроўцаў, але і слесараў. І таксама з-за заробкаў.

«І кіроўцаў не хапае, і слесараў не хапае. Працоўная сіла ўся за мяжой. Усе ідуць туды, дзе больш плацяць. Добрым спецыялістам раней плацілі больш. Узяць Савецкі Саюз. Рабочы там добра зарабляў, мог нешта зарабіць, дабіцца. Кватэры давалі», — адзначыў кіроўца. 

Лабадзінскі заўважыў, што гарадскія ўлады могуць даць арэнднае жыллё. Кіроўца да гэтай ідэі паставіўся скептычна і прапанаваў аддаваць кватэры ва ўласнасць тым, хто адпрацаваў на прадпрыемстве 20 гадоў. Тады, маўляў, ніхто не будзе ехаць працаваць за мяжу і застанецца ў Брэсце.

Мэр у адказ адзначыў, што дзяржава ўжо дазволіла выкупляць арэнднае жыллё вайскоўцам, а кіроўцам прапанаваў пакуль пачаць з малога.

Панаракаў кіроўца і на пенсію. Па яго словах, кіроўцам адрэзалі льготы, таму ў многіх пенсіі сталі меншымі з-за вялікай колькасці бальнічных ужо ў пажылым узросце.

«Гэта хто сядзіць, як кажуць, наверсе, той атрымлівае большы заробак і большую пенсію. А ў рабочых менш. Трэба і гэта пераглядаць, каб людзі атрымлівалі годную пенсію. Маглі працаваць», — даволі смела выказаўся кіроўца. 

@maruk.by #большеминуты #realbrest #брест #денисмарук #беларусь #автомобилист ♬ оригинальный звук - Денис Марук

Лабадзінскі абяцаў падняць гэтае пытанне, а потым змяніў тэму.

Каментары8

  • Барадзед
    16.07.2025
    Поляки зарплаты нам платят, семьи наши кормят не то, что эти колхозные маодзэдуны.
  • даведка
    16.07.2025
    Мало поднять зарплаты, нужно ещё и взлетевшие на всё цены опустить в два раза.
  • :)
    16.07.2025
    Встретились пропаганда и реальность.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць