Эканоміка22

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

Ужо некалькі месяцаў Іван працуе на галандскіх фермах. За месяц ён можа зарабіць значна больш, чым па сваёй прафесіі ў Беларусі.

Скрыншот з відэа: @ianzhuur / TikTok

Чатыры гады мужчына працаваў на будоўлі ў Маскве, звольніўся і думаў знайсці працу ў Беларусі — не атрымалася. Тады Іван рушыў па заробак у Нідэрланды. Пра працу там ён распавядае ў сацсетках.

@ianzhuur Я переехал из Беларуси жить и работать в Нидерланды В своем блоге я буду честно рассказать о работе, зарплате, минусах и плюсах жизни в Европе! Мой инст - ianzhuur #Европа #работанаферме #Нидерланды #Голландия #NL #Беларусь #работавевропе ♬ оригинальный звук - Беларус в Нидерландах

Каля двух месяцаў у яго заняў працэс афармлення візы і кароткай адпрацоўкі ў Польшчы. Ужо на другі дзень у Нідэрландах мужчына змог працаваць — на мясцовай ферме.

Звычайны заробак там — 14,06 еўра за гадзіну. Расклад ва ўсіх работнікаў розны, але адпрацаваць можна і 160 гадзін за месяц. Атрымліваецца каля 2250 еўра брута.

Сярэдні заробак настаўнікаў у Беларусі — 2507 рублёў брута (даныя Белстата за студзень-май 2025 года). Гэта каля 730 еўра.

Па досведзе Івана, самая складаная праца на ферме — гэта збор брокалі. А вось працаваць з кветкамі было прасцей.

@ianzhuur Итоги первого месяца отработанного в Нидерландах. Приятного просмотра ⠀ #Европа #работанаферме #Нидерланды #Голландия #NL #Беларусь #работавевропе ♬ оригинальный звук - Беларус в Нидерландах

Шмат залежыць яшчэ і ад таго, на якога фермера працуе чалавек, тлумачыць беларус. Аднойчы ён працаваў на кіраўніка, які шмат крытыкаваў, нават калі праца рабілася добра. Ці, напрыклад, тэхнічныя прастоі ў працы не залічваліся ў заробак. 

Жыллё для работнікаў таксама бывае розным — беларусу даводзілася плаціць і па 90 еўра за тыдзень.

Цікавая дэталь, якая сустракаецца ў галандскіх доміках, — платны душ. За 5 хвілін гарачай вады вас могуць папрасіць заплаціць 50 цэнтаў.

@ianzhuur Новое жилье и работа. Приятного просмотра ⠀ #Европа #работанаферме #Нидерланды #Голландия #NL #Беларусь #работавевропе ♬ оригинальный звук - Беларус в Нидерландах

Пасля працы ў Нідэрландах Іван хоча вярнуцца ў Беларусь, дзе яго чакае жонка.

Каментары2

  • Влад
    18.07.2025
    2250 до вычета налогов - это на грани нищеты в Нидерландах!
  • Pavel
    18.07.2025
    Влад, я думаю тут зразумела, што чалавек не збіраецца там жыць на гэтыя грошы. Эканоміць, ашчаджае, тысяч 5 за лета можа прывязе.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць