Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні
У Расіі прапанавалі караць за пошук так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, найперш гэта азначае — інфармацыі незалежных выданняў. Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава на прыкладзе Беларусі расказала, чаму гэта нельга рабіць.

Расійскія ўлады могуць прыняць новы закон, паводле якога карыстальнікі інтэрнэту будуць пакараны нават за спробу знайсці забароненыя ўладамі матэрыялы або за распаўсюджванне інфармацыі пра VPN-сэрвісы.
Мірсалімава напісала ў тэлеграме, што з гэтага выйдзе.
«Па-першае, у нас некаторыя мясцовыя навіны можна даведацца толькі з варожых рэсурсаў, напрыклад, пра закрыццё чарговага завода ці калгаса, пра праблемы ў нейкім горадзе або населеным пункце. Справа ў тым, што белпрапаганда вельмі не любіць асвятляць усё праблемнае і непрывабнае. Праблемы ў іх выкананні — толькі ў Амерыцы, на Захадзе і ў Расіі. У Беларусі і Кітаі — «сацыялістычны рай», — тлумачыць Мірсалімава на беларускім досведзе.
Па-другое, гэты закон лёгка выкарыстоўваць для звядзення асабістых рахункаў, напісаўшы данос.
І нарэшце, закон, кажа яна, будзе працаваць не для ўсіх аднолькава.
Напрыклад, якога-небудзь чыноўніка або іншага важнага чалавека проста ветліва папросяць выдаліць забароненую падпіску або незамазаны лагатып, а звычайнага чалавека з ніжэйшай касты — і асудзяць, і аштрафуюць, і пасадзяць на «суткі». «А зверху дадаткова «ашліфуюць» якім-небудзь Азаронкам, які вылье ў інтэрнэце і на тэлебачанні на цябе вядро бруду і паклёпу. Ну, і на працу ў дзяржустанову ўжо не возьмуць», — піша яна.
Яна расказвае, што яе асудзілі, далі штраф і адправілі на двое сутак у ізалятар, як палітычную (без матраца ў лютым, без права на перадачу, падсяліўшы да вельмі смярдзючай п’янтоскі).
«А вось чыноўніцу, у якой пільныя грамадзяне знайшлі незамазаную свастыку, ніхто не крануў, толькі папрасілі публікацыю выдаліць», — піша яна.
У сакавіку 2024 года Эльвіру Мірсалімаву судзілі па двух артыкулах: прапаганда нацысцкай сімволікі (частка 1 артыкула 19.10 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (частка 1 артыкула 24.23 КаАП). Па першым артыкуле Мірсалімава правяла два дні ў ізалятары. Актывістка рэпоснула публікацыю Z-блогера Уладлена Татарскага.
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
-
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў
-
Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
Думаць карыстальнікам Яндэкс-пошуку і Яндэкс-браўзера (які, як Google Chrome, з якога вырас, адсочвае і ўсе старонкі, якія наведваеце).
Калі ўжо і патрэбна для чагосьці (напрыклад, іншыя пошукавікі не працуюць), шукаць праз VPN і без аўтарызацыі ў Яндэкс. Не карыстацца мабільнымі праграмамі Яндэкс.
А речи про касты и разные названия звучат от нее лицемерно — не пророссийские активисты по этой статье у нас получили бы реальные уголовные сроки, и провели бы куда больше времени.