Грамадства

«Экономическую газету» можа купіць Уладзімір Граўцоў

Беларуская «Экономическая газета», якая спыніла выхад з ліпеня, займее новага ўладальніка, паведамляе «Белсат» на падставе сведчання сваіх крыніц. У выніку выданне стане часткай медыяхолдынгу.

Уладзімір Граўцоў. Фота: grevtsov.ibiz.by

Паводле інфармацыі крыніц «Белсата», выданне купляе медыяхолдынг ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова». Дэталі здзелкі невядомыя. Верагодна, гаворка ідзе пра куплю брэнда і сайта выдання.

Пакуль невядома, якой будзе новая рэдакцыйная палітыка «Экономической газеты», але прынамсі напачатку яе працу будзе падтрымліваць наяўны калектыў.

ТАА «Галаўная кампанія Уладзіміра Граўцова» была заснаваная 13 кастрычніка 1992 года. Паводле каталогу прадпрыемстваў Беларусі, асноўная дзейнасць кампаніі ўключае перыядычныя выданні, кнігі і бератары, рэкламныя прадукты, інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы, сетку аптэк, аналітычныя прававыя сістэмы, адукацыйныя імпрэзы, агенцтва дзелавой падпіскі і касметалагічныя паслугі.

У медыяхолдынг сярод іншага ўваходзяць ТАА «Выдавецкі дом Граўцова», ТАА «Белзнешрэклама», ТАА «Аптэчная справа». Як заяўляецца, кампанія ўяўляе сабой больш як 40 прадуктаў і сэрвісаў, больш за 900 працаўнікоў, больш як 200 000 падпісчыкаў на месяц.

Выданне «Экономическая газета» выходзіла з 1992 года. 14 мая 2025 года галоўны рэдактар Фёдар Велікаселец паведаміў, што выпуск выдання спыняецца з ліпеня. Паводле яго, такое рашэнне прыняў сход акцыянераў таварыства «Белбізнэспрэс», які ёсць заснавальнікам і выдаўцом «Экономической газеты».

Галоўны рэдактар тлумачыў такое рашэнне змяненнямі ў інфармацыйнай сферы, калі «няма ніякіх праблем у атрыманні патрэбнай інфармацыі цягам хвіліны-другой», у выніку чаго «папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі». З паведамлення пры гэтым не было зразумела, ці працягнуць працаваць сайт і іншыя рэсурсы выдання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць