Грамадства

У беларуса, арыштаванага ў Грузіі, прынялі заяву на палітычны прытулак

У Грузіі днямі на тры месяцы арыштавалі беларуса за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, але цяпер ягоны статус могуць перагледзець — ён падаў заяву на атрыманне палітычнага прытулку. Як паведаміла выданню «Медыязона» ягоная дзяўчына Аліна (імя зменена), судовае пасяджэнне прызначана на пятніцу, 18 ліпеня.

Паводле слоў дзяўчыны, адвакат растлумачыў ёй, што цяпер мужчына знаходзіцца ў Грузіі легальна і ёсць надзея, што яго вызваляць.

Раней суд пастанавіў узяць беларуса пад варту, бо ён не пакідаў Грузію больш за 365 дзён, як таго патрабуе закон. Пашпарт мужчыны скончыўся яшчэ ў 2020 годзе і ён баяўся звяртацца ў беларускае консульства, каб не быць пераследаваным.

Беларус жыў у Грузіі ўжо дзевяць гадоў. Да 2020 года ён час ад часу вяртаўся ў Беларусь, але пасля пратэстаў яго, паводле слоў дзяўчыны, пачалі шукаць за «рэпосты з экстрэмісцкіх крыніц». У 2022 годзе, кажа яна, да ягонай кватэры ў Беларусі прыходзілі сілавікі, хоць у сувязі з чым — дакладна невядома.

14 ліпеня мужчына спрабаваў падаць заяву на прытулак, але «па тэхнічных прычынах» яе не прынялі, а на выхадзе яго затрымала паліцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць