Грамадства55

Памерла артыстка з Бярозаўскага раёна, якая збірала мільёны праглядаў

16 ліпеня ў вёсцы Зарэчча Бярозаўскага раёна развіталіся з Зояй (Сафіяй) Барысюк — удзельніцай вядомага народнага дуэта «Зоя і Валера», паведамляе выданне «Першы». Ёй было 79 гадоў.

Вядомасць прыйшла да Зоі выпадкова ў 2012 годзе, калі нехта са сваякоў выклаў на YouTube песню расійскай спявачкі Алены Ваенгі «Куру» ў яе выкананні проста за кухонным сталом. Ролік хутка стаў вірусным, набраў мільёны праглядаў і зрабіў дуэт вядомым.

Потым «Куру» засталася галоўным хітом Зоі Барысюк — відаць, ніхто больш так шчыра і пранікнёна гэту песню не спяваў. Алена Ваенга, дарэчы, ніякіх прэтэнзій адносна аўтарскага права не мела і нават, кажуць, афіцыйна дазволіла дуэту выконваць песню.

У рэпертуары спявачкі-самародка былі і народныя беларускія песні, і папулярныя сучасныя, многія Зоя пісала сама. На піку славы дуэт неаднаразова ездзіў у Маскву на тэлешоў НТВ і ОРТ, пра іх здымалі фільмы, бралі інтэрв’ю, запрашалі на святы і канцэрты.

Каментары5

  • Балотныя Яліны
    16.07.2025
    У Зарэччы ў клубе ўчастак для "выбараў", дык мясцовых "зорак" звычайна запрашалі. Прыязджаў аўтобус з жыхарамі суседніх вёсак, і пад гэты прыезд Зоя з Валерам падцягваліся, яшчэ нейкія артысты самадзейнасці выступалі.
    Пратакол у 2020-м так там і не вывесілі, а ў 2022-м папса з калонак нейкая грала на ўчастку, пакуль у небе над раёнам транспартныя самалёты акупантаў вазілі ракеты, каб суседзяў забіваць.
    Адспявала бабуля сваё, нажаль. Мо Сялук новую зорку дашле, каб не было сумна выпіваць на ўчастку ў працэсе "свабоднага волевыяўлення".
  • Kola bok
    16.07.2025
    Яна звалася Зосяй ну а для * красивасти "на расейсi лад перарабiла на Зою
  • даведка
    17.07.2025
    Андрей Малахов раскручивал её с братом на всех своих шоу и всех каналах, где вёл.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць