Грамадства44

У цэнтры Мінска проці ночы выстраілася вялізная чарга людзей, некаторыя ў піжамах ВІДЭА

Познім вечарам 16 ліпеня на праспекце Пераможцаў у Мінску з’явілася вялікая чарга людзей, сярод якіх шмат хто быў апрануты ў піжамы, халаты і начныя кашулі. Гэтым зацікавіліся мінакі і знялі ўсё на відэа, заўважыла «Люстэрка».

Скрыншот з відэа

Аказалася, што гэта — начны распродаж у кнігарні на праспекце Пераможцаў, 3. Мерапрыемства арганізавала сетка OZ. З 21:00 да 04:00 раніцы там абяцалі зніжкі да 40% на кнігі ад вядомых выдавецтваў. А тым, хто прыйшоў у піжамах, дарылі кнігу ў падарунак.

@belarusdays В Минске возле магазина OZ выстроилась огромная очередь! Все дело в ночной распродаже со скидками до 40%! А тем, кто пришел в пижаме - дарят бесплатную книгу. #беларусь #минск #oz #очередь ♬ оригинальный звук - Будни Беларуси

Такія акцыі ўжо праводзіліся раней — летась, напрыклад, распродаж наведалі больш за 5000 чалавек, і каля чвэрці з іх прыйшлі ў начной вопратцы, каб атрымаць бонус.

Арганізатары адзначылі, што ўваход свабодны, але непаўналетнія могуць удзельнічаць толькі з дарослымі.

Каментары4

  • 1
    17.07.2025
    34, он и в театре тоже не был
  • Рео
    17.07.2025
    34, дизлайки поставили менты которые сами ни одной книги не прочитали.
  • Карціна маслам!
    17.07.2025
    За двух сонцалікіх віншавальна-палітэсных сяброў заўсёды 5 лайкаў ці кратна пяці.
    Альбо 5 дызлайкаў, як тут і бачым.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць11

«Бальніца Піт» названая найлепшым драматычным серыялам года

Навукоўцы выявілі нечаканую прычыну праблем з сэксам у маладых мужчын9

Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6

Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ5

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць