Грамадства1212

Беларус Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы

33-гадовы Канстанцін Каліноўскі ўпаў з вышыні трэцяга паверха, калі выконваў малярныя працы на будоўлі ў Варшаве. Мужчына атрымаў шматлікія пераломы і цяпер мае патрэбу ў лячэнні і рэабілітацыі. Сябры абвясцілі збор на ягонае аднаўленне, піша Most.

Канстанцін па палітычных матывах быў вымушаны з’ехаць ва Украіну. А калі там пачалася вайна, уступіў у адно з падраздзяленняў у складзе Узброеных сіл Украіны. Затым ён з’ехаў у Польшчу, дзе папрасіў міжнароднай абароны і ўладкаваўся працаваць на будоўлі.

6 чэрвеня 2025 года ён знаходзіўся на падвеснай сістэме, але раптам сарваўся з тросаў.

На месца здарэння аператыўна прыбылі экстранныя службы, пацярпелага шпіталізавалі з пераломамі пляча, крыжа, асколкавым пераломам левага мышчалка патылічнай косці, траўмай брушной поласці.

Мужчыну чакае працяглая рэабілітацыя, працаваць ён пакуль не зможа. Каб падтрымаць беларуса, сябры абвясцілі збор сродкаў у памеры 58,5 тысячы злотых (13 750 еўра). Яны пойдуць на лячэнне, рэабілітацыю, дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Каментары12

  • Салідарнасць
    17.07.2025
    Змагар, годны сын у Сергея Бульбы. Трэба дапамагчы, каб хутчэй выздаравеў.
  • Сябр
    17.07.2025
    Будучы ў курсе ўсяго,мяне вельмі здзіўляе,чаму бацька яму не дапамагае?
  • Альп
    17.07.2025
    А где Бульба?Почему он не может помочь своему сыну?У него ж денег,как фантиков?На месте редакции НН я бы задал ему вопрос насчёт этого

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць