Здарэнні

Забойцу карэліцкай школьніцы асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне

Паседжаньні суду Карэліцкага раёну праходзіла пад узмоцненай аховай.

Паседжаньні суду Карэліцкага раёну праходзіла пад узмоцненай аховай. У ходзе сьледзтва высьветлілася, што асуджаны В.Д., вызваліўшыся пасьля чарговага зьняволеньня ў пачатку мінулага году, зьдзейсьніў яшчэ адно згвалтаваньне.

Напрыканцы студзеня гэтага году карэліцкі раённы суд прызнаў мясцовага жыхара Д.В. вінаватым у зьдзяйсьненьні забойства непаўналетняй дзяўчыны. Акрамя таго, у ходзе сьледзтва высьветлілася, што асуджаны, вызваліўшыся пасьля чарговага зьняволеньня ў пачатку мінулага году, зьдзейсьніў яшчэ адно згвалтаваньне. Судовыя паседжаньні праходзіла пад узмоцненай аховай. Сям’ю асуджанага ў Карэлічах ведае кожны: летась яго малодшы брат ударыў нажом у сьпіну аднаклясьніка, калі той адмовіўся даць паслухаць плытку з музыкай.

Нагадаем, што 3 жніўня 17‑гадовая жыхарка Карэлічаў (Гарадзеншчына), не вярнулася дамоў. Па трывозе ўзьнялі асабісты склад Карэліцкага РУУС, з Горадні прыехалі экспэрты. Пошукі цягнуліся дзесяць дзён. На допыты выклікалі ўсіх падазроных асобаў. Асаблівую цікавасьць выклікаў тройчы асуджаны мясцовы жыхар, які колькі месяцаў таму вызваліўся з турмы, дзе адбываў пакараньне за згвалтаваньне. Малады чалавек ня меў алібі на той вечар, а найбольшае падазрэньне выклікала тое, што неўзабаве пасьля зьнікненьня дзяўчыны ён, нібыта, набыў мабільны тэлефон акурат такі, як у зьніклай. Падвёў падазраванага і дэтэктар маны. У выніку малады чалавек пагадзіўся даць сьведчаньні і паказаў сьледчым месца, дзе схаваў цела дзяўчыны.

Маці асуджанага ў часе сьледзтва заяўляла, што яе сына прымусілі падпісаць прызнаньне і абяцала зьвярнуцца па дапамогу асабіста да Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

У Капылі адкрылі новы сквер пад Год беларускай жанчыны ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць