На правах рэкламы1212

Huawei P8: навінка, пакліканая стаць гісторыяй

17 ліпеня ў салонах сувязі МТС эксклюзіўна стартуе афіцыйны продаж новага флагманскага смартфона Huawei P8. МТС і Huawei запрашаюць усіх ахвотных наведаць прымеркаванае да гэтай падзеі мерапрыемства, якое пройдзе ля ўваходу ў галоўны офіс МТС па адрасе пр-т Незалежнасці, 95 з 13:00 да 18:00.

Прадстаўнікі кампаній агучаць кошт флагмана, а таксама ўмовы, на якіх яго можна будзе набыць. Акрамя гэтага, любы наведвальнік мерапрыемствы зможа асабіста апрабаваць навінку ў спецыяльнай тэст-зоне. А таму госцю, які праявіць сябе ў займальных конкурсах лепш за астатніх, новенькі флагман дастанецца ў падарунак.

Акрамя таго, кожны наведвальнік зможа атрымаць свой фотапартрэт, які прафесійны мастак упрыгожыць з дапамогай унікальнай функцыі Huawei P8 «маляванне святлом». Таксама ў рамках мерапрыемства адбудзецца выстава фотаздымкаў, знятых на P8 вядомымі беларускімі блогерамі.

Апарат адпавядае чаканням і патрэбам тых, хто адносіць сябе да тэхнічных энтузіястаў. У корпусе Huawei P8 заключаны магутны васьміядзерны працэсар, 3 ГБ аператыўнай памяці і графічны паскаральнік Mali-T628. Дысплей з дыяганаллю 5,2» і пашырэннем Full HD выкананы на базе IPS-матрыцы і надзейна абаронены ад драпін дзякуючы тэхналогіі Gorilla Glass 3. Huawei P8 падтрымлівае дзве мэдыя-карты і працуе пад кіраваннем найноўшай АС Android 5 з фірмовым інтэрфейсам Huawei EMUI 3.1.

Асабліва Huawei P8 парадуе прыхільнікаў мабільнай фатаграфіі. Пашырэнне асноўнай і дадатковай камер – 13 і 8 мегапікселяў адпаведна. Уладальнік навінкі зможа зрабіць практычна прафесійныя здымкі не толькі навакольнага свету, але і самога сябе. Аматарам сэлфі дакладна спадабаецца. Разыначка Huawei P8 і ў тым, што ён цалкам не баіцца цемры. Дзякуючы ўбудаванай святлодыёднай успышцы атрымаць добры кадр цяпер можна ва ўмовах практычна любой асветленасці. Аматарам крэатыву дапаможа і ўнікальная функцыя «маляванне святлом».

Пераканацца ў тым, што кампанія Huawei P8 такая ж добрая ў дзеянні, як на паперы, любы ахвотны зможа ўжо 17 ліпеня пачынаючы з 13:00.

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Маркетмейстер»
УНП 192043233

Каментары12

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць