Навука і тэхналогіі

Камп’ютар пазнаў на ФОТА самазвал, зомбі і коціка

«Мужчына карыстаецца сваім ноўтбукам, пакуль яго кот глядзіць на экран».

«Мужчына карыстаецца сваім ноўтбукам, пакуль яго кот глядзіць на экран». Фота: cs.stanford.edu

Даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) распрацавалі алгарытм распазнання на фота аб’ектаў і узаемадзеянняў між імі, распавядае The Verge.

Раней алгарытмы ўмелі распазнаваць асобныя аб’екты ці людзей (нават са спіны), а таксама іх уласцівасці кшталту колера. Стэнфардскі алгарытм NeuralTalk умее апісваць фота поўнымі сказамі — амаль як жывы чалавек.

Тэхналогія была апісаная яшчэ ў 2014 годзе, але на яе звярнулі ўвагу толькі пасля дэманстрацыі ў твітары аналітыка Ціма Макнамары. «Мужчына карыстаецца сваім ноўтбукам, пакуль яго кот глядзіць на экран», — апісаў алгарытм фота, на якім на самой справе мужчына сядзіць з ноўтбукам, а кот, які ляжыць у яго на каленах, глядзіць на экран.

Алгарытм выдатна (ці амаль выдатна) спрацаваў і на некаторых іншых фота:

«Піражок і кубак для кавы на кнізе»
«Стары самазвал сядзіць з травой, што расце вакол яго»
«Група людзей, апранутых як зомбі, ідзе па вуліцы горада»
«Мужчына ў чорным пінжаку, тэлевізар, стол і лямпа»

Іншыя прыклады працы алгарытма можна пабачыць на сайце Стэнфардскага ўніверсітэта. У радку пошуку можна набраць ключавое слова — напрыклад, па запыце «horse» выдадуцца ўсе фота з канямі.

Алгарытм не толькі апісвае аб’екты, іх уласцівасці і ўзаемасувязі, але і падбірае найбольш імаверны варыянт апісання. Напрыклад, сярод альтэрнатыўных сказаў пра апошняе фота былі «Фота тэлевізара на яшчэ адным тэлевізары» (пазначаны праграмай як памылковы) і «Мужчына ў паліто сядзіць сонны каля старога партатыўнага тэлевізара ў пакоі з буфетным столікам».

NeuralTalk працуе на аснове нейронных сетак — так жа, як нядаўні алгарытм Google, што маляваў фантастычныя карціны. Алгарытм параўноўвае фрагменты фота з карцінкамі, што «бачыў» раней, а затым звязвае іх словамі-дапаможнікамі ў сказ, падобны да чалавечай мовы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць