Але дырэктар канала паглядзеў бы яшчэ.
Серыял «Гульня тронаў» хутчэй за ўсё будзе доўжыцца восем сезонаў, перадае журналіст Тоні Магліа словы праграмнага дырэктара тэлеканала HBO Майкла Ламбарда.
Пасля завяршэння серыяла 8-ым сезонам даволі імаверныя здымкі прыквэла — гісторыі да асноўнай сюжэтнай лініі «Гульні тронаў».
Пра тое, ці жывы герой серыяла Джон Сноў, на смерць якога былі намёкі ў канцы пятага сезону, Ламбарда адказаў: «Мёртвы значыць мёртвы». Паводле слоў рэжысёра, усё, што ён чытаў, чуў і бачыў, сведчыць пра тое, што Джон Сноў памёр.
Але пакуль асноўная ўвага прадзюсараў нададзеная шостаму сезону, што мае выйсці ўвесну 2016 года. Рашэнне пра восем сезонаў не канчатковае, сам Ламбарда спадзяецца, што прадзюсары серыяла перадумаюць і працягнуць яго на большую колькасць сезонаў.
Глядзіце таксама: 7 серыялаў, што варта паглядзець гэтым летам
Каментары