Спорт1919

За выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з сербскім «Партызанам»

Сёння прайшло лёсаванне этап плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Трывожнымі гэтыя хвіліны былі і для БАТЭ.

Супернікам барысаўскага клуба стаў славуты белградскі «Партызан».

Сербы ў папярэдніх раўндах перамагалі грузінскую «Дылу» і румынскае «Сцяўа». БАТЭ ж быў мацнейшым за ірландскі «Дандалк» і венгерскі «Відэатон».

Першы матч каманд пройдзе ў Барысаве 18-19 жніўня, праз тыдзень каманды пераедуць у Бялград.

«Партызан» – адзін з найбольш тытулаваных клубаў Балкан. Каманда адзінаццаць разоў выйгравала першынства Югаславіі. А ўжо пасля развалу краіны клуб яшчэ пятнаццаць разоў быў наймацнейшым у Сербіі. У далёкім 1966 годзе «Партызан» гуляў у фінале Кубка еўрапейскім чэмпіёнаў.

Форма каманды «Партызан» – чорна-белая. Неафіцыйная назва Гробари (у перакладзе на беларускую магільшчыкі, далакопы) – так называецца адна з самых шматлікіх фанацкіх груповак «Партызана». У Сербіі заўзеюць за любімыя клубы да бяспамяцтва. Мабыць, шмат сербаў прыедзе і ў Барысаў, бо паміж краінамі існуе бязвізавы рэжым.

БАТЭ раней ніколі не сустракаўся з сербскімі камандамі. Агулам жа беларускія каманды з сербскімі перасякаліся ў еўракубках чатыры разы. Апошняе супрацьстаянне датаванае 2012 годам, калі наваполацкі «Нафтан» і бялградская «Црвена Звезда» выдалі сапраўдны трылер (3:4, 3:3). На жаль, беларусы тады далей не прайшлі. У БАТЭ ёсць магчымасць паправіць статыстыку.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі27

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі8

На Брэстчыне ўжо пачаліся вясновыя паводкі ВІДЭА

У Беларусі стартавалі продажы новай мадэлі Lada. Што па цэнах і колькі каштуе яе еўрапейскі аналаг?5

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі27

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць