У Гродне жанчына адмовілася ад пашпарта з-за расейскамоўных штампаў
Гарадзенцы звяртаюцца ў Міністэрства ўнутраных спраў і Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі з патрабаваннем вярнуць беларускамоўныя штампы ў пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь. Апошнім часам службы, якія ў Гродне займаюцца афармленнем пашпартоў, пачалі выкарыстоўваць расейскамоўныя штампы аб прапісцы, рэгістрацыі шлюбаў і наяўнасці дзяцей замест беларускамоўных, што для многіх жыхароў горада з’яўляецца асабістай абразай.
— Я зараз мяняю пашпарт і вельмі здзівілася, пабачыўшы, што там стаяць расейскамоўныя штампы. Я адмовілася ад пашпарта. Што гэта такое! Я хачу, каб стаяў той самы беларускамоўны штамп. Беларуская мова для мяне мова асноўная. Я тут жыву, я павінна паважаць, я павінна яе ведаць. І тыя, хто прыязджаюць сюды жыць, таксама павінны ведаць, разумець і паважаць краіну, — кажа жыхарка Гродна.
Ва ўпраўленні па грамадзянству і міграцыі Гродзенскай вобласці патлумачылі, што расейскамоўныя штампы былі ўведзеныя замест беларускамоўных яшчэ некалькі гадоў таму. Афіцыйнага дакумента аб замене беларускай мовы на расейскую з Міністэрства ўнутраных спраў не паступала.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары