Сям'ю азербайджанскіх праваабаронцаў прысудзілі да вялікіх турэмных тэрмінаў
У Баку праваабаронца Лэйла Юнус прысуджаная да 8,5 гадоў зняволення, яе муж Арыф Юнус — да 7 гадоў.
Лэйла Юнус вядомая як актыўны крытык парушэння правоў чалавека ў Азербайджане і прыхільніца азербайджана-армянскага прымірэння. Яна з’яўлялася дырэктарам Інстытута міру і дэмакратыі, які так і не быў зарэгістраваны.
Пракуроры прасілі для Лэйлы Юнус 11 гадоў турмы па абвінавачванні ў эканамічных злачынствах, уключаючы махлярства, ухіленне ад выплаты падаткаў, і ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці — і 9 гадоў турэмнага зняволення для яе мужа Арыфа Юнуса, якога вінавацяць у махлярстве.
Арыф Юнус сказаў суду: «Заклікаю катаў рабіць усё, што яны хочуць». Затым ён упаў.
Падчас судовага разбіральніцтва Арыф, у якога сур’ёзныя праблемы са здароўем, быў ледзьве ў стане сядзець і ўвесь час атрымліваў медычную дапамогу, у тым ліку ін’екцыі.
Каментары