Культура1212

«Вязаны бульвар» з'явіцца ў Мінску да Дня горада

Як паведамілі ў Цэнтры сучасных мастацтваў, які рыхтуе яркую акцыю да свята горада разам з творчым клубам Zabombi.by, 13 верасня мінчанам і гасцям сталіцы абавязкова трэба зазірнуць у сквер на бульвары Мулявіна.

wikimedia.org

Майстры ўпрыгожаць вязанымі палотнамі больш за дзесяць аб'ектаў, а галоўным арт-аб'ектам стане клён у цэнтры сквера, які па праву можна будзе назваць цуда-дрэвам.

Арганізатары акцыі прапануюць усім, хто ўмее вязаць і хоча стаць чалавекам, якія мяняе Мінск да лепшага, далучыцца да акцыі. Валанцёрам неабходна вязаць квадраты памерамі 11х13 см у любой тэхніцы, любымі ніткамі. Гэта будуць «цаглінкі» для асноўнага дрэва. Патрэбны таксама вязаныя прадметы памерам з далонь: шкарпэткі, рукавічкі, кветкі, цацкі і любыя іншыя вырабы. Узоры можна перадаць арганізатарам акцыі да 8 верасня.

Тых, хто гатовы на большае і будзе рады ўпрыгожыць уласнымі рукамі які-небудзь з гарадскіх аб'ектаў, арганізатары праекта ахвотна прыцягнуць да стварэння вялікіх палотнаў. Жадаючым трэба звязацца з каардынатарамі акцыі ад творчага клуба Zabombi.by.

Ярнбомбінг (вязанае графіці) — від вулічнага мастацтва, якое заключаецца ў абвязванні элементаў гарадскога асяроддзя, каб упрыгожыць аб'ект або прыцягнуць да яго ўвагу. Гэты від мастацтва з'явіўся ў ЗША ў 2005 годзе, пазней атрымаў распаўсюджванне і ў Еўропе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць