Здарэнні88

Трохгадовы хлопчык і 16-гадовая дзяўчына патанулі ў Капыльскім раёне — іх маці не ўмелі плаваць

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку па факце гібелі 16-гадовай дзяўчыны і 3-гадовага хлопчыка на вадасховішчы каля вёскі Смалічы Капыльскага раёна. Трагедыя адбылася 25 жніўня.

sk.gov.by

Падчас адпачынку хлопчык сядзеў на надзіманым матрацы, які часткова знаходзіўся ў вадзе. У нейкі момант парывам ветру матрац аднесла ад берага. Заўважыўшы гэта, 16-гадовая дзяўчынка паплыла следам за матрацам. Апынуўшыся на адлегласці каля 30 м ад берага, яна не змагла ўтрымаць дзіця, і яны абодва пагрузіліся пад ваду. З прычыны таго, што маці (яны — родныя сёстры) патанулых дзяцей не ўмелі плаваць і не мелі з сабой выратавальных сродкаў, яны не змаглі аказаць ім належнай дапамогі. У выніку пошукавых мерапрыемстваў цела дзяўчыны з вады дасталі вадалазы-ратавальнікі.

Прымаюцца ўсе меры для выяўлення цела хлопчыка.

Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы здарэння. Апытваюцца бацькі, відавочцы, прызначаныя судова-медыцынскія даследаванні, высвятляюцца абставіны трагедыі.

Следчыя чарговы раз звяртаюцца да ўсіх бацькоў, законных прадстаўнікоў з просьбай не пакідаць без нагляду дзяцей на вадаёмах, у тым ліку без спецыяльных выратавальных сродкаў. Не рызыкуйце жыццём сваіх дзяцей, — гаворыцца ў паведамленні СК.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу16

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам хочуць абмежаваць колькасць банкаўскіх картак на чалавека1

«Калі ўжо быць — дык быць як маяк!» У Варшаве адбыўся канцэрт Максіма Знака

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу16

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць