Усяго патроху3232

У адной з суполак БРСМ большасць удзельнікаў — боты? СКРЫНШОТЫ

Некалькі дзён таму інтэрнэт-карыстальнік Алег Ладуцька напісаў пост, у якім сцвярджае, што ў адной з суполак БРСМ большасць удзельнікаў – боты.

«Наша Ніва» праверыла гэтую інфармацыю, пагутарыла з адмінам суполкі — і вось што з гэтага выйшла.

Справа ў тым, што БРСМ вырашыў стварыць суполкі розных раёнаў Мінска. Суполка, пра якую ўзгадвалася раней, адказвае за Цэнтральны район Мінска. Яна так і называецца – «БРСМ Центральный район». У яе ўваходзіць 5 914 чалавек.

Пошукам па ўдзельніках лёгка вызначыць месца жыхарства. Для пачатку пазначым толькі краіну – Беларусь.

Атрымалася, што ўдзельнікаў суполкі, якія жывуць у Беларусі, — 664. Цяпер, паколькі суполка адказная за Цэнтральны район Мінска, увядзем у пошук «горад Мінск».

Як бачна па скрыншоце, 393 удзельнікі суполкі жывуць у Мінску.

А адкуль жа астатнія актывісты БРСМ? З Расіі — 2 070 чалавек, ЗША — 55 чалавек, Украіна — 794, Казахстан — 21, нават ёсць 6 чалавек з Азербайджана.

Трэба адзначыць, што актыўнасць у суполцы вельмі малая. У сярэднім пост набірае два лайкі, каментаў увогуле няма, што для амаль шасцітысячнай суполкі замала. Адміністратар суполкі пракаментавала дадзеную сітуацыю:

«Разумееце, мы не адсейваем удзельнікаў па тэрытарыяльнай прыкмеце. У нас мэтавая аўдыторыя — моладзь горада».

Кіраўніцтва суполкі не пагадзілася з тым, што ў іх суполцы ёсць боты, і лічыць, што актыўнасць у суполцы прысутнічае. «Навіны гэтыя чытаюць, і яны даходзяць да сваёй мэтавай аўдыторыі яшчэ і дзякуючы рэпостам у іншыя суполкі».

Адміністратар заявіла, што суполцы ўжо як мінімум 4 гады, і за гэты час у яе ніколі не ўкладаліся грошы для прасоўвання ў сацыяльных сетках.

Застаецца толькі здагадвацца, адкуль столькі прыхільнікаў БРСМ у Расіі, Украіне ды ЗША.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў6

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Літоўскі даследчык назваў канкрэтнае месца, дзе схаваныя парэшткі Вітаўта Вялікага7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць