Культура44

У Мінску адкрываецца музей наіўнага мастацтва — абяцаюць выставы як ад зорак жанру, так і ад бяздомных

Афіцыйнае адкрыццё музея запланаванае на 4 чэрвеня, але наведаць яго можна ўжо цяпер: новая прастора працуе ў тэставым рэжыме.

Музей наіўнага мастацтва прыйшоў на змену дзіцячаму цэнтру «Карамелька», які раней працаваў на праспекце Пераможцаў, 84.

Плануецца, што ў музеі будуць праходзіць выставы наіўных мастакоў. У тым ліку будуць карціны людзей з асаблівасцямі і псіхічнымі дыягназамі. 

Стваральнікі музея мараць, што на сценах іх прасторы працы сусветна вядомых мастакоў будуць суседнічаць з карцінамі бяздомных з вуліц.

«Нам пляваць на рэгаліі. Да нас можа трапіць хто заўгодна», — апісваюць свой падыход да напаўнення экспазіцыі супрацоўнікі.

З цікавостак інтэр'еру — частка пакінутых ад дзіцячага цэнтра рэчаў. Напрыклад, вялікі грыб і не менш аб’ёмныя цукеркі пад столлю. А яшчэ — сканструяваны ў савецкім стылі пакой як адказ трэнду на настальгію. Выдатныя дэкарацыі для крэатыўных фотаздымкаў.

Ужо цяпер кожны ахвотны можа запісацца на адзін з майстар-класаў музея. Тут можна, напрыклад, кастамізаваць старыя рэчы, стварыць маляванку сваімі рукамі, навучыцца рабіць арт-калажы ці засвоіць японскую вышыўку сашыка.

Асобна на пляцоўцы будуць арганізоўваць мерапрыемствы для людзей ва ўзросце 60+.

Кошт майстар-класаў складае ад 40 да 109 рублёў з чалавека.

Каментары4

  • Наіўны маляваныч
    15.05.2026
    Сашыка зразумела крута гучыць! Гэта Вам не якаясь вясковая выцінанка ці саломка. Гэта ж сусветны трэнд у мастацтве, асабліва ў савецкім інтэр’еры. Спадзяюся пра тэму пламбіра не запамятавалі.
  • Ёсік
    15.05.2026
    З бондаравай, азаронкам, гладкай усе моманты ўзгаднілі?
  • Ваван
    15.05.2026
    Без савецких интерьеров данное мероприятие не разрешили бы....

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць