Свет

Аўстрыя і Германія плануюць зноў закрыць мяжу для бежанцаў

Аўстрыя плануе паступова адмяніць асаблівую працэдуру перасячэння мяжы, заявіў федэральны канцлер Вернер Файмен.

Фота GettyImage

«Мы дапамаглі больш чым 12 тысячам чалавек у цяжкай сітуацыі. Цяпер мы павінны пачаць паступова выходзіць з стану надзвычайнага становішча і працягваць працаваць у нармальным рэжыме», — гаворыцца ў заяве канцлера.

Праз палегчаныя правілы ў мінулыя выходныя тысячы мігрантаў здолел перасячы аўстрыйскую мяжу і застацца ў Аўстрыі альбо прайсці ў ФРГ.

Фота GettyImage

Раней улады Германіі і Венгрыі выступілі з заявамі, з якіх вынікае, што рашэнне прапусціць тысячы мігрантаў праз аўстра-венгерскую мяжу насуперак правілам Еўрасаюза не будзе насіць прэцэдэнтнага характару.

Германія, куды накіроўваецца большасць мігрантаў, папярэдзіла, што яе гатоўнасць дапамагчы абмежаваная і ёю не варта злоўжываць.

Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мезьер заявіў, што рашэнне прыняць мігрантаў у апошнія дні было часовай мерай і выключэннем з правілаў. Паводле яго слоў, правілы ЕС, якія патрабуюць, каб мігранты прасілі прытулку ў першай жа краіне ЕС, у якую яны трапляюць, застаюцца ў сіле.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць