Здарэнні33

На трасе «Мінск—Гомель» сутыкнуліся фура з сырамі і самазвал

У сераду, 9 верасня, на 135 км трасы М-5 перад паваротам на вёску Саломінка каля 16 гадзін адбылося ДТЗ з удзелам фуры Mercedes-Benz 1844 і грузавіка МАЗ.

Па словах відавочцы здарэння Анатоля Волкава, кіроўца фуры, якая рухалася з боку Мінска, не справіўся з кіраваннем: Mercedes вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён перакрыў рух МАЗу.

«Прайшоў дождж, траса была мокрая, вось фуру і занесла. Я ехаў следам за ёй і бачыў, як усё здарылася, — распавёў Анатоль Волкаў.

У выніку сутыкнення адбылася дэфармацыя кабіны МАЗа, у якой апынуўся заблакаваны кіроўца.

Для яго вызвалення былі прыцягнутыя супрацоўнікі МНС. З траўмамі, характар якіх і ступень цяжару трэба будзе вызначыць медыкам, пацярпелы быў шпіталізаваны.

Другі кіроўца і цягач не пацярпелі, чаго не скажаш пра рэфрыжэратарны паўпрычэп з сырам, які атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць