Грамадства3131

Уладальнік электрамабіля ў Гродне: На 100 км дарогі выходзіць 20 тыс. рублёў, але магло б быць яшчэ танней

Паступова ў Гродне з'яўляюцца новыя электрамабілі. Зараз іх у горадзе тры: два «Nissan Leaf» і адзін «Mitsubishi i MiEV».

Мікалай, уладальнік электрамабіля Mitsubishi, карыстаецца ім штодзённа з 1 ліпеня 2015 года і за гэты час праехаў 2500 км. Цікава, што купіць гэты электрамабіль Мікалай адважыўся, пражываючы ў шматпавярховым доме.

«Электрамабілі як від транспарту стаў разглядаць яшчэ з 2010 года, калі студэнты-канструктары праехалі на самаробным электрамабілі праз усю Паўночную Амерыку. А ў 2014 годзе, як толькі даведаўся аб рашэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, што пошліны на электрамабілі ў Беларусі, Расіі і Казахстане адмяняюцца, адразу купіў «Mitsubishi i MiEV» на аўкцыёне ў ЗША, — распавядае Мікалай. — Але на мытні абнуляць пошліну ніхто не збіраўся і мне давялося выплаціць 54% ад каталожнага кошту «i MiEV». Ведаў бы гэта раней, магчыма, купіў бы «i MiEV», старэйшы за тры гады, і тады на мытні выплаціў бы ПДВ у памеры 20%».

«Пасля высветлілася, што майму «i MiEV» неабходны невялікі рамонт: кампутар не разумеў, што батарэя цалкам зараджана. На рускамоўных форумах пра гэты аўтамабіль яшчэ надта мала інфармацыі. Таму ўсе адказы і падказкі знаходзілі ўжо на англамоўных рэсурсах. Так ці інакш, аўтамабіль на хаду і без праблем прайшоў тэхагляд».

На тэхаглядзе аўтамабіль выклікаў здзіўленне. «Супрацоўнікі тэхагляду хадзілі вакол машыны з прыборам для вымярэння CO, пакуль я не ўмяшаўся», — распавёў Мікалай.

— Як зараджаць электрамабіль, калі жывеш у звычайным шматпавярховым доме?

— У мяне уласны гараж, «Mitsubishi i MiEV» застаецца ў ім на ноч і зараджаецца. Час зараджання каля 7,5 гадзін. У гаражах не самы выгадны тарыф, таму 100 км шляху абыходзяцца мне ў 20 тыс. рублёў. У параўнанні з іншымі ўладальнікамі электрамабіляў гэта дорага, але адносна астатніх аўтааматараў — эканомія значная. Калі раней на бензін з майго заробку ішло 1,6 млн рублёў за месяц, то цяпер толькі 250 тыс., эканомія толькі на паліве 1,0—1,5 млн. рублёў.

— Які рэальны прабег у «i MiEV» ад адной зарадкі і ці хапае яго табе?

— На адной зарадцы праязджаю недзе 120—140 км, у залежнасці ад стылю язды. Ужо тры разы з'ездзіў у Ліду з начлегам, быў у Свіслачы. Такога запасу энергіі мне дастаткова. Але ўсё роўна трымаю пры сабе свой бензінавы аўтамабіль. Ім, дарэчы, за апошнія два месяцы карыстаўся ўсяго адзін раз, у далёкай паездцы. Ад электрамабіляў ўжо не адмоўлюся, але «i MiEV», магчыма, прадам. Каб не трымаць два аўтамабілі, хачу сабе Chevrolet Volt. Ён большы памерам, праязджае 65 км ад батарэй, а далей ўключаецца бензінавы рухавік. Была б у мяне жонка, «i MiEV» абавязкова пакінуў бы ёй, для язды па горадзе.

У дарозе электрамабіль дастаўляе задавальненне — лёгка разганяецца, не чуваць гул рухавіка, а на паваротах і пры руху па коле ідзе «як па рэйках» праз нізкі цэнтр вагі.

«Бясшумнасць аўтамабіля, гэта асобная гісторыя, — кажа Мікалай. — Да гэтага трэба прызвычаіцца і самому. Асабліва ў дварах. Нікому не сігналю, баюся напалохаць, асабліва пажылых людзей, і чакаю, пакуль усё пройдуць».

Каментары31

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць