Грамадства66

Мінск будзе святкаваць Дзень горада тры дні: расклад мерапрыемстваў

Апагей 12-га, але многа цікавага будзе і 11-га, і 13-га.

Такім прынамсі на час свята стане сімвал Мінска

Дзень горада ў сталіцы з 2002 года адзначаецца ў другую суботу верасня (свята не прывязанае да канкрэтнай падзеі). У 2015 годзе святкаванне расцягнецца на некалькі дзён, першыя невялікія мерапрыемствы прайшлі ўжо ў чацвер, 10 верасня. Асноўнае свята — 12 верасня.

Перадусім, звяртаем увагу аўтамабілістаў:

У суботу, 12 верасня ў Верхнім горадзе перакрыюць рух транспарту, абмяжуюць на вуліцах Сталетава і Казлова, пешаходнай стане вуліца Кастрычніцкая. 13-га з 10 да 15 гадзін дня будзе абмежаваны рух транспарту на месцы правядзення паўмарафону.

12 верасня. Тут і ніжэй выявы: gaiminsk.by
13 верасня

Затое метро будзе хадзіць часцей, ды з наземным транспартам будзе хітра.

У суботу пяройдуць на ўзмоцнены рэжым работы, міліцыя, медыкі і ратаўнікі. Перад месцамі правядзення канцэртаў і кірмашоў выставяць КПП, будуць весці відэарэгістрацыю. У месцах правядзення святаў алкаголь прадавацца не будзе. 

На выходныя абяцаюць пахмурнае надвор’е, у нядзелю магчымы дождж.

Пятніца, 11 верасня

Ужо ў пятніцу амаль у кожным раёне пачнуцца афіцыйныя канцэрты і дваровыя святы, з іх раскладам можна азнаёміцца тут.

І ўжо ў пятніцу пачнецца трохдзённы Minsk Festival — мноства самых разнастайных канцэртаў і вечарын. Некаторыя з іх будуць бясплатныя, за некаторыя давядзецца заплаціць, але на ўсе можна набыць адзіны квіток.

А бясплатна ў пятніцу можна будзе схадзіць на джаз у Loft Café і Café Netto, бясплатныя начныя дыджэйскія вечарыны ў «Хуліган», «Чердак», «Кальянная №1» і майстар-клас па фанку і хаўс-музыцы на Ableton Belarus School (Рэвалюцыйная, 17).

З 14 да 16 гадзін у некалькіх аддзяленнях пошты можна будзе бясплатна атрымаць і адаслаць паштоўку.

Таксама 11 і 12-га можна бясплатна схадзіць у Нацыянальны гістрарычны музей на выставу Юры Вінаграда «Сіне-зялёная» і ў музей Купалы на «Калевала вачыма расійскіх мастакоў», з 11-га да 13-га — у Галерэю «Ў» на выставу дзіцячых работ «Сусвет унутры» і выставу «Золата» ў Cut Barbershop (вул. Камсамольская, 23).

І яшчэ — у пятніцу ёсць добры шанец пафатаграфаваць тое, што намалявалі вулічныя мастакі на фестывалі «Vulica Brasil», для гэтага нават зладзяць аўтобусныя і велатуры.

Субота, 12 верасня

Фота з сайта minsk-starazhytny.by

З 11:07 (ці 10:67, як сцвярджаюць арганізатары) гадзіны на беразе Свіслачы ля Стэлы пачнецца вялікі фэст «Мінск Старажытны». Уваход вольны. У праграме рыцарскі турнір, бугурт і турнір лучнікаў, штурм замка, паказальны выступ па вайне 1812 года і выступы па Першай і Другой сусветнай войнах, дуэль дудаў і канцэрт гуртоў «Рокаш», «Літы талер» і «Nevrida».

У 11 раніцы пачнецца 5-ы мінскі міжнародны марафон на роліках. Старт ад Сталетава, 1, рэгістрацыя з 8:00. Абяцаюць прыз за найлепшы касцюм! У той жа час на Свіслачы (у раёне Парка Перамогі) стартуюць спаборніцтвы па парусным спорце, а каля Пераможцаў, 18/1 — спаборніцтвы па байдарках і каноэ. У 13:00 на Цнянцы стартуе кубак па вэйкборду (як сёрфінг, але прывязаны да катара).

У 11:30 ля Палацу Спорту пачнецца святочны канцэрт «Зоркі сталіцы» ля ПалацаСпорта, апоўдні пачнецца святочная праграма «Подых вуліц у сэрцы сталіцы» ў Верхнім горадзе. Хто будзе выступаць — не анансавана, верагодна, зоркі эстрады. І там, і там пройдуць выставы і кірмашы. Свой вялікі фэст будзе і ў Чыжоўкі. Мінчаніна года ўзнагародзяць у 18:00 каля оперы.

А ў 17:30 пачнецца «Вераснёвая ноч» ля Мастацкага музею — з дэгустацыяй кавы і шакаладу, выставай Адама Глобуса, майстар-класамі па танцах, кіно і многім іншым.

Амаль пешаходная Кастрычніцкая ў фільме «Стылягі»

Вуліца Кастрычніцкая стане пешаходнай — з 12:00 там пачнецца вялікае свята з музыкай ад Morfe і Šuma, бразільскімі танцамі і стрыт-артам. Афіцыйна падарунак гораду там перададуць у 16:00. Мерапрыемствы працягнуцца да 22:00.

Для аматараў яшчэ больш яскравага адпачынку ў 10:00 пачнецца вялікі Color-fest у «Дрымлэндзе» і працягнецца аж да сёмай вечара. У Лошыцкім парку будзе свой Color-fest, які пачнецца з 11:00 і працягнецца да 18:00, на ім таксама выступяць беларусы «Дай дарогу!» і расійскі рэпер Кравц. А ў парку Паўлава ў 14:00 адкрыецца самая вялікая ў горадзе стрыт-варкаўт пляцоўка, на адкрыцці выступяць «Litesound».

Для лянівых з 11 раніцы ад плошчы Свабоды і чыгуначнага вакзала будуць хадзіць двухпавярховыя экскурсійныя аўтобусы Minsk City Tour, экскурсія будзе каштаваць 200 тысяч для дарослых і 100 тысяч для школьнікаў.

А для аматараў музыкі velcom зладзіць бясплатны канцэрт класічнай музыкі ў сядзібе Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а), а на беразе Камсамольскага возера выставяць свабоднае фартэпіяна.

Салют каля Стэлы — у 22:00. У гэты ж час пачнецца вялікае фаер-шоў.

Нядзеля, 13 верасня

У 12:00 у парку Чалюскінцаў пачнецца фестываль дранікаў. Акрамя ўласна ежы будуць майстар-класы і конкурсы кшталту забегу ў мяшках і сэлфі-конкурсу.

Дрэвы на бульвары Мулявіна атрымаюць вязаныя швэдары таксама апоўдні, там будзе працаваць Зона творчасці. Дарэчы, можна самастойна звязаць кавалачак швэдара 11 на 13 сантыметраў — ён стане часткай кампазіцыі.

Фота: polomarathon.by

Але цэнтральнай падзеяй дня стане паўмарафон («Polo-марафон»). Усе ахвочыя змогуць падтрымаць тых, хто прабяжыць па самым цэнтры горада 20-кіламетровую дыстанцыю. Старт у 11:00.

Таксама 13-га працягнецца фэст ля Чыжоўка-арэны, раённыя святы і мерапрыемствы Minsk Festival, у тым ліку бясплатныя вечарыны ў бары «Ў» і «Кальяннай №1» і бясплатныя канцэрты ў Loft Café і Stirlitz.

***

Ведаеце іншыя цікавыя мерапрыемствы ў гэтыя дні? Напішыце пра іх у каментарах!

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць