Эканоміка33

Праект Гуцэрыева ў Любанскім раёне дасць першую прадукцыю праз пяць гадоў

У Любанскім раёне 11 верасня дадзены старт будаўніцтву Нежынскага горна-абагачальнага комплексу.

Гэта маштабны праект кампаніі «Славкалій», якая належыць расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву.

Міхаіл Гуцэрыеў распавёў журналістам, што горна-абагачальны комплекс дасць першую прадукцыю ў 2020 годзе, а акупіцца да 2030 года, да гэтага часу ў бюджэт Беларусі паступіць $8 млрд пошлін і падаткаў, $2 млрд будзе выплачана інвестарам, паведамляе БелТА.

Чакаецца, што ў рэгіёне з'явяцца каля дзвюх тысяч новых працоўных месцаў, перадае АНТ.

Паводле ацэнкі экспертаў, буйны праект надасць імпульс эканамічнаму развіццю Любанскага раёна — будзе праведзена чыгунка, пабудавана станцыя, райцэнтр прырасце жыллём на 240 кватэраў. А «Славкалій» стане другім прадпрыемствам у Беларусі, якое будзе здабываць калій і прадаваць яго праз Беларускую калійную кампанію.

«Мы будзем прадаваць праз БКК, — сказаў Гуцэрыеў. — І гэта правільна, без «Беларуськалія» немагчымы «Славкалій». «Беларуськалій» — гэта кадры, досвед працы, здабычы, кіравання. Усе гэтыя людзі будуць працаваць у нас».

Закранаючы пытанне канкурэнцыі з «Беларуськаліем», Міхаіл Гуцэрыеў адзначыў, што любая канкурэнцыя ідзе на карысць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць